касмы́к, ‑а, м.

Разм. Тое, што і касмыль. — Азірнуўся я — смаліць за мною верхам на кані кудлаты мужык бег шапкі, толькі касмыкі на галаве трасуцца. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

bushy

[ˈbʊʃi]

adj.

1) касма́ты, кудла́ты, густы́ (пра валасы, бро́вы)

2) заро́слы куста́мі, хмы́зам

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Распатла́ны ’раскудлачаны, растрапаны’ (ТСБМ), ’шчыры, самаадданы’ (Сцяшк. Сл.), распэ́тланы ’кудлаты, непрычасаны’ (там жа). Гл. патла́ты. Развіццё значэння ’шчыры’ незразумелае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́ннік ’сумнік звычайны, Solidago virga aurea’ (Касп., Кіс., Дэмб. Г). Мабыць, да *кунднік ’кудлаты’, улічваючы тое, што кветкі яго сабраны ў доўгую мяцёлку (БелСЭ, 10, 118). Гл. кундыль.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Махна́шка, махну́ша, махнушка ’галавешка’ (Жд. 1; навагр., карэліц., З нар. сл.), смал. мохнышка. Да махна́ты (гл.). Параўн. аналагічна ўтвораныя рус. арх. мохнушка, мохнуша ’касмыль, пасма, жмут’, ’рукавіца з касматай скуры’, пск. ’кудлаты сабака’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патла́ты ’кудлаты, калматы’ (ТСБМ, Некр.). Укр. па́тла, патла́тий, рус. паўд. па́тла, мн. лік па́тлы, сеўск. па́дла, ’тс’, па́тлать ’матляць’. Можна меркаваць, што крыніцай паходжання гэтага слова ці пасрэдніцамі з’яўляюцца цюрк. мовы, параўн. тур. patlak ’разбіты, трэснуты, расколаты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нату́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

Напружыцца; напружыць усе сілы. Кудлаты.. [конь] старанна натужыўся, трохі пакаўзнуўся пярэднімі нагамі і скрануў сані. Кулакоўскі. Стары закашляўся, зачырванеўся, і на маршчыністым ілбе натужыліся вузлаватыя сінія жылы. Ваданосаў. Мы натужыліся. Машына ледзь-ледзь кранулася з месца. Яна, відаць, важыла тоны тры-чатыры. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маладня́к, ‑у, м.

1. Маладыя жывёлы, птушкі. Яны, пяцікласнікі, узялі шэфства над калгасным маладняком, будуць жарабят даглядаць. Курто.

2. Малады лес. Дрэвы растуць, імкнуцца да сонца, дасягаюць нябачных памераў, старэюць, падаюць і трухлеюць, уступаючы сваё месца маладняку. В. Вольскі.

3. зб. Разм. Маладыя людзі, моладзь. Нас не любяць, нас баяцца Поп кудлаты і кулак, Бо рашыў за працу ўзяцца Камсамольска маладняк. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ку́ндыль ’кудлаты сабака’ (Нас., Шн., Сержп. Грам., Бяльк.). Укр. кундель ’тс’, польск. kundel ’тс’. Астатнія паралелі менш надзейныя. Рус. кундель вядома хутчэй за ўсё толькі як смал. Усё гэта гаворыць аб другасным характары слова, і ў прыватнасці назалізацыі (с*кудель), таму ўзводзіць яго да прасл. kędbtъ няма падставы. Параўн. Слаўскі, 3, 368; Трубачоў, Нройсх., 35. Гл. кудла.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раскудла́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад раскудлаціць, раскудлачыць.

2. у знач. прым. Ускалмачаны, кудлаты (пра валасы). З-пад плашч-палатак, як куля, вылецеў Колька Казак з раскудлачанымі валасамі і чырвонай шчакой. Карпюк. [Андрэй] праводзіць пяцярнёй па валасах і напускае на лоб раскудлачаную чупрыну. Мехаў. // З ускалмачанымі, кудлатымі валасамі. [Міхаль], відаць, нядаўна прачнуўся, бо сядзеў на нарах раскудлачаны, пануры і злосны. Чарнышэвіч. // З няроўнымі, рванымі краямі. Нудна шапацела сухая асака, нібы серп аб серп скрыгатала чаратовае лісце, па небе вецер гнаў раскудлачаныя хмары. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)