кудла́ты, -ая, -ае.

1. 3 доўгімі скалмачанымі валасамі; лахматы.

Кудлатая галава.

2. 3 доўгай густой поўсцю; касматы.

К. сабака.

|| наз. кудла́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кудла́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кудла́ты кудла́тая кудла́тае кудла́тыя
Р. кудла́тага кудла́тай
кудла́тае
кудла́тага кудла́тых
Д. кудла́таму кудла́тай кудла́таму кудла́тым
В. кудла́ты (неадуш.)
кудла́тага (адуш.)
кудла́тую кудла́тае кудла́тыя (неадуш.)
кудла́тых (адуш.)
Т. кудла́тым кудла́тай
кудла́таю
кудла́тым кудла́тымі
М. кудла́тым кудла́тай кудла́тым кудла́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кудла́ты лохма́тый, косма́тый, кудла́тый разг.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кудла́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. З доўгімі скалмачанымі валасамі; лахматы. Мельнік задумліва глядзіць на касцёр, ківае кудлатай галавой. Асіпенка. // Ускалмачаны, разлахмачаны (пра валасы). Зараз жа прыйшоў і Антоніо, ладны хлопец з кудлатымі чорнымі валасамі. Маўр. // перан. Разм. З доўгімі і густымі галінамі (пра дрэвы). Толькі гайданецца часам галіна і пасыпецца з кудлатае хвоі срэбны пух. Лынькоў. // перан. Разм. Які распаўзаецца ў розныя бакі клубамі (пра дым, хмары і пад.). Толькі вецер гнаў услед кудлатыя хмары і свістаў ля вушэй. Пестрак.

2. З доўгай густой поўсцю; касматы. Кудлаты сабака.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кудла́ты zerzust, zttig, strbbelig, strwwelig; strppig;

кудла́ты саба́ка zttiger Hund;

кудла́тая галава́ Strbbelkopf m, Strwwelkopf m -(e)s, -köpfe

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Кудла́ты ’лахматы’ (ТСБМ, Шат., Касп., ТС, Сл. паўн.-зах., Грыг., Яруш., КЭС, лаг., Мат. Гом., Сцяшк., Ян.). Да кудлы (гл).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лохма́тый лахма́ты, калма́ты, кудла́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

косма́тый касма́ты, калма́ты; кудла́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кудла́стый и кудла́тый разг. кудла́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

патла́стый и патла́тый прост. кудла́ты, касма́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)