Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
раскуда́хтацца, ‑хчуся, ‑хчашся, ‑хчацца; зак.
1. Пачаць кудахтаць моцна і доўга (пра курэй).
2.перан.Разм. Раскрычацца без толку, без прычыны. [Нічыпар:] — Толькі ж не я збег ад цябе, а ты. Дык чаго ты раскудахталася годы?Асіпенка.— Раскудахталіся! — раптам раззлаваўся Хамутоўскі. — У ступі ды ўступі. Сам ведаю, што рабіць.Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
clack
[klæk]1.
v.
1) ля́скаць, трашчэ́ць
2) балбата́ць, траската́ць
3) куда́хтаць
2.
n.
1) ля́скат -у m., траскатня́f.
2) балбатня́f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Ка́ркаць (пра крык варон), укр.каркати, рус.каркать ’тс’. Іншаславянскія паралелі маюць іншую фанетычную структуру і шэраг іншых значэнняў, якія суадносяцца толькі як гукапераймальныя: чэш.krkáti ’адрываць’, славац.kŕkať ’квакаць’, польск.karkać ’кудахтаць’, серб.-харв.kŕkati ’хлябтаць’, славен.kȓkati ’гудзець’ (аб пчолах). Агульная форма гэтых заходне- і паўднёваславянскіх слоў: kъrkati. Маюць бліжэйшую паралель у літ.kūrkti ’квакаць’. Што датычыцца ўсходнеславянскіх паралелей, то для іх нельга дакладна рэканструяваць архетып. Мы дапускаем karkati, якое цяжка суаднесці з kъrkati, з аднаго боку, і з літ.kar̃kti ’кудахтаць’, з другога; у якасці паралелі да апошняй літоўскай формы мы б чакалі бел.*карокаць і ўсх.-слав. паралелі з поўнагалоссем (Слаўскі, 2, 78).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
cackle
[ˈkækəl]1.
v.i.
1) куда́хтаць(пра ку́рыцу)
2) хіхі́каць
3) балбата́ць
2.
n.
1) куда́хтаньне n.
2) хіхі́каньне n.
3) гамана́, балбатня́f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Расква́кліваць ’размазваць’ (мсцісл., Юрч. Вытв.). Да незафіксаваных *ква́кліваць < *ква́кліць (// ква́чыць), вытворнага ад квач (гл.) з узнаўленнем у корані псеўдаэтымалагічнага ‑к‑, які лагічна спалучаецца з эпентытычным плаўным. Гл. таксама квэкаць ’абрабляць, пэцкаць’ (< квэцаць, гл. квецаць). Той жа корань, відаць, і ў квакаці́ць: гразь пад нагамі квакаціць (Варл.), гл. У апошнім выпадку ўсё зводзіцца да гукапераймання, параўн. квакаць, квактаць (гл.) і балг.ква́ча ’кудахтаць, выседжваць куранят’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Саката́ць ’сакатаць’ (БРС, Нас., Шат., Касп., Сцяшк., Гарэц., Шн., Янк. 3.. Інстр. 2, 3, Зн., дыс.), сокоті́ты ’раўнамерна, хораша пастукваць (пра новы воз)’ (Нар. лекс.). Рус.сокота́ць ’балбатаць (як сарока), гагатаць’, ’кудахтаць’. Звязваюць з слав.*sokъ ’ісцец, выведнік, лазутчык’, рус.са́кать ’перагаворвацца’, балг.са́кам ’патрабую, хачу’ і далей з літ.sakýti, sakaũ ’гаварыць’ (Мікуцкі, 70, 365), лат.sacît, saku ’тс’, лац.in‑seque ’абвясці’, ст.-в.-ням.sagên ’гаварыць’, грэч.ένισπου ’скажы’ (Траўтман, 255; Фрэнкель, ZfslPh, 20, 51; гл. таксама Фасмер, 3, 708, там жа і іншая літ.). Сюды ж со́кот — дэвербатыў ад сакатаць і сакату́ха ’курыца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
саката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; незак.
1.Кудахтаць, утвараць сокат (пра курэй). У сенцах спакойна, непалохана ходзяць белыя куры — кудахчуць, сакочуць.Сіпакоў.Ходзіць курачка ля току і сакоча: — Ко-ку! Ко-ку!Шушкевіч.// Стракатаць, утвараць строкат (пра насякомых, птушак). Бясконцым, здаецца, на ўсю зямлю, хорам сакаталі конікі і пырскалі з-пад ног на ўсе бакі.Дуброўскі.Толькі сарока, пералятаючы з дрэва на дрэва, трывожна сакатала.Бажко.
2. Часта стукаць, страляць, трашчаць. Раўлі гарматы, трывожна сакаталі кулямёты на Валакаламскай шашы.Няхай.Калёсы часта і дробна сакаталі па мёрзлай зямлі.Мележ.За сцяною плаўна.. сакатала швейная машына.Ракітны.
3.перан.Разм. Хутка, не сціхаючы, гаварыць; балбатаць. Сам.. [Бабіч] гаворыць мала, а толькі слухае, як другія сакочуць, прычым на яго твары ўвесь час красуе найдабрэйшая ўсмешка.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)