Гексаэдр, гл. Куб

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

грань ж., в разн. знач. грань;

куб ма́е шэсць гра́нейкуб име́ет шесть гра́ней;

гра́ні крышталя́ — гра́ни криста́лла;

гра́ні хара́ктару — гра́ни хара́ктера

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГЕКСА́ЭДР (ад гекса... + грэч. hedra аснова, грань),

мнагаграннік з 6 гранямі (напр., пяцівугольная піраміда). Правільны гексаэдр — куб. У крышталяграфіі адна з простых формаў кубічнай сістэмы.

т. 5, с. 138

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

cube1 [kju:b] n. math.

1. куб (геаметрычнае цела)

2. куб, трэ́цяя ступе́нь лі́ку;

The cube of 3 is 27. 3 y ку́бе ро́ўна 27;

a cube root кубі́чны ко́рань

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

sześcian, ~u

м. куб;

podnosić do ~u мат. узводзіць у куб

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Ку́бачак ’масленіца’ (Сцяшк.). Гл. кубак. Словаўтваральная структура: *куб‑ак‑ек.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наску́бці, -кубу́, -кубе́ш, -кубе́; -кубём, -кубяце́, -кубу́ць; -ку́б; -ку́бла; -кубі́; -ку́бены; зак.

1. чаго. Скубучы, набраць або сабраць у нейкай колькасці.

Н. сена.

Н. пер’я на падушку.

2. Нацягаць, натузаць (разм.).

Н. за валасы.

|| незак. наскуба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і наску́бваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паску́бці, -бу́, -бе́ш, -бе́; -бём, -бяце́, -бу́ць; -ку́б, -ку́бла; -бі́; -ку́блены; зак.

1. што і чаго. Правесці некаторы час, скубучы што-н.

П. лебяды.

2. што. Тое, што і выскубці.

П. пер’е.

3. перан., каго-што. Нанесці ўрон, шкоду.

Ні за што паскублі чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ку́бавы ’фіялетавы’ (Касп., ЭШ, Бяльк.). Да назвы адпаведнай формы, якая ў сваю чаргу ад назвы чана. Гл. куб2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КА́АБА (араб., літар. куб),

свяшчэнны храм мусульман у г. Мекка (Саудаўская Аравія). Пабудаваны ў старажытнасці каля крыніцы Земзем у форме куба, размешчанага ў цэнтры прамавугольнага двара. У знешняй сцяне з усх. вугла ніша з «чорным каменем» — метэарытам (стараж. фетыш). Да 7 ст. н.э. храм быў свяцілішчам язычніцкіх плямён Хіджаза; паводле падання, вакол яго стаялі 300 ідалаў. Пасля прызнання ісламістамі святасці К. храм — месца паломніцтва мусульман.

Кааба.

т. 7, с. 376

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)