праекцыя сілавой лініі геамагнітнага поля на паверхню Зямлі (гл.Магнітнае поле Зямлі). М.м. — складаныя крывыя, якія сыходзяцца ў паўн. і паўд.магнітных полюсах Зямлі. Плоскасць М.м. — верт. плоскасць, што праходзіць праз месца назірання і мае ў гэтым пункце вектар напружанасці геамагнітнага поля. Вугал паміж плоскасцю М.м. (у ёй размяшчаецца стрэлка магнітнага компаса) і плоскасцю геагр. мерыдыяна (гл.Мерыдыян зямны) у дадзеным пункце зямной паверхні наз. магнітным схіленнем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
kabłąkowaty
kabłąkowat|y
дугападобны;
~e nogi — крывыя ногі; ногі дугой
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ПЕРМЕАМЕ́ТР (ад лац. permeo пранікаю + ...метр),
прылада для вымярэння магн. характарыстык ферамагнетыкаў. Даследаваны ўзор замыкае магнітаправод П., на ім размешчаны абмотка для вызначэння магнітнай індукцыі і дадатковая шпуля для вызначэння напружанасці намагнічвальнага поля. На аснове атрыманых даных будуюцца крывыя намагнічвання (ці петлі гістэрэзіса), па якіх вызначаюцца інш.магн. характарыстыкі. П. выкарыстоўваюцца ў лабараторнай практыцы.
Схема пермеаметра: 1 — ярмо; 2 — рухомыя полюсныя наканечнікі; 3 — намагнічвальныя шпулі; 4 — абмотка для вымярэння магнітнай індукцыі; 5 — даследаваны ўзор; 6 — магнітны патэнцыяламетр для вымярэння напружанасці намагнічвальнага поля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пракаве́тны, ‑ая, ‑ае.
Вельмі стары, даўні, векавечны. Дарога была выкаўзаная, добра пратораная саньмі і зацішная, бо ішла яна дзе чарналессем, а дзе і пракаветным борам.Сабаленка.На вачах выпростваў горад свае пракаветныя крывыя вуліцы, падаваўся ўшыркі, рос угору гмахам новых камяніц.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЫДЫ́РКА (Уладзімір Кандратавіч) (22.9.1877, с. Дахноўка Чаркаскай вобл., Украіна — 15.3.1938),
бел. матэматык. Праф. (1931). Скончыў Кіеўскі (1900) і Маскоўскі (1902) ун-ты. З 1902 у Мінскай мужчынскай гімназіі, з 1918 у Мінскім ін-це нар. адукацыі, з 1920 у БПІ, з 1922 у БДУ. Удзельнік навук. семінараў пад кіраўніцтвам Д.Гільберта (1928, Гётынген, Германія). Навук. працы па аналітычнай геаметрыі. Аўтар манаграфіі «Цыркулярныя крывыя трэцяга парадку» (1928—32). Неабгрунтавана рэпрэсіраваны ў 1937. Рэабілітаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пабе́л, ‑у, м.
Тое, што і пабелка. Не надта гожа выглядалі Крывыя сцены пад павел, І петрушоўцы жартавалі, На вапну гледзячы, на мел. І тут жа сказ адкроіў мудры На гэты конт Лямех Аўген: «Прыстаў пабел да гнілых сцен, Як да старой бабулі пудра».Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчэ́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак., што.
1. Скаліць, аскальваць. Гаспадар спачувальна шчэрыць рот.Савіцкі.Аўчарка гыркала, шчэрыла зубы, рвалася да дрэва.Шыловіч./уперан.ужыв.Стаю І на мяне падлога шчэрыць Крывыя, праржавелыя цвікі.Бураўкін.
•••
Шчэрыць зубы — тое, што і скаліць зубы (гл. скаліць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
так-ся́к, прысл.
Разм.
1. Нейкім чынам; з пэўнымі намаганнямі. Калёсы так-сяк сабралі, крывыя, скрыпучыя, аднабокія, а хамутоў няма.Ермаловіч.Хто так-сяк трымаўся на нагах, кінуліся куды каторы.Лынькоў.
2.узнач.вык. Абы-як; без асаблівага жадання. На работу так-сяк, а на ежу мастак.Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парка́н, ‑а, м.
Агароджа з бярвёнаў, штыкецін або мураваная. Усе будынкі новыя, са стрыжнёвай сасны, крытыя гонтай, агароджаныя не плотам, а парканам з такіх [бярвёнаў], з якіх у Малінаўцы будавалі хаты.Чарнышэвіч.Са снегу мясцінамі выглядаюць канцы жэрдак ды яшчэ няроўныя крывыя колікі парканаў.Галавач.Кругом бальніцы высокі мураваны паркан.Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАРДЗЮ́Р (франц. bordure ад bord край),
1) крывыя або прамыя палосы, якія абрамляюць малюнак, тэкст і інш. 2) У дарожным будаўніцтве — вузкія палосы (бартавыя камяні, пліты), якія аддзяляюць праезную частку дарогі ад абочын, тратуараў і інш. 3) У дэкаратыўным садаводстве — паласа бардзюрных (нізкіх) раслін па контуры клумбы, газона, рабаткі, уздоўж жывых агароджаў, дарожак для стварэння маляўнічых кветкавых кампазіцый. Бывае просты — пасадка шыр. 1—2 м з 1—2 відаў раслін, размешчаных радамі або ў шахматным парадку, і складаны — шыр. 2,5—5 м з некалькіх відаў раслін. Для бардзюраў выкарыстоўваюць адна- і шматгадовыя нізкарослыя (сцылы, крокусы, бурачок скальны, лабелія, эрынус і інш.), сярэднярослыя (касачы, астыльба гібрыдная, флёксы, самшыт вечназялёны і інш.), высакарослыя (дэльфініумы, астры кітайскія, барбарысы і інш.) расліны.