Склю́піцца ‘сагнуцца’ (мядз., Нар. словатв.). Запазычанне з польск. sklupić się ‘збіцца ў камяк; згусціцца; сагнуцца, скурчыцца’ < klupić się. Апошняе роднаснае літ. klaũpti, klaupiù ‘спатыкацца, падаць на калені’, klùpti, klumpù ‘спатыкацца, падаць’, лат. klàupat ‘спатыкацца’ і г. д. Падрабязна гл. Слаўскі, 2, 242 і наст. Параўн. таксама клыпаць (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Кле́паць 1 ’ісці (пра хаду чалавека без нагі)’ (ТС). Гл. клыпаць.
◎ Кле́паць 2 ’моргаць, мігаць’ (БММ, 4, 100). Гаварыць аб выключна палескай лакалізацыі слова цяжка. Параўн. клёпкай, клёпкі (гл.). Казлова (там жа) сцвярджае архаічны праславянскі характар лексемы, прыводзячы наступныя паралелі: укр. кліпати ’моргаць, мігаць вачыма’, кліпка ’павека’, балг. клепвам с очи ’мігаць вачыма’, клёпка ’павека’, макед. клепа ’мігаць вачыма’ і г. д. Параўн. клепанка (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
ісці, ступаць, крочыць, маршыраваць / павольна: плесціся, пхнуцца, цягнуцца; брысці, тэпаць, тупаць, трапаць, сыпаць, дыбаць (разм.) / хутка: шыбаваць, шыбаць, часаць / павольна: сунуцца, валачыся, цёпкацца, цялёпкацца, цялюхкацца, цюпаць, клыгаць, клыпаць (разм.) / вялікімі крокамі: сігаць; джгаць (разм.); чухаць (перан.) □ біць ногі, трапаць ногі, перабіраць нагамі, пераступаць нагамі, сунуць ногі, перасоўваць ногі, перастаўляць ногі
 Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)