1. Спіртны напітак, настоены на ягадах або травах. Паставіць настойку. Вішнёвая настойка. □ Перакуліўшы добры келіх .. настойкі і смачна закусіўшы грыбамі, Сабастыян быў цяпер у тым добрым настроі, калі хочацца чалавеку марыць.Сабаленка.
2. Тое, што і настой (у 1 знач.). Ёдная настойка. Валяр’янавая настойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Tülpef -, -n
1) бат. цюльпа́н
2) ке́ліх
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
chalice
[ˈtʃælɪs]
n.
1) ча́ра f., ке́ліх -а m.
2) ча́ша f. (для прыча́сьця)
3) кве́тка ў фо́рме ке́ліха
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
бока́л бака́л, -ла м.; ке́ліх, -ха м.;
◊
поднима́ть бока́л(за кого-, что-л.) падыма́ць бака́л (за каго, што).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
RömerIIm -s, - бака́л, ке́ліх (з каляровага шкла)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ДУБІ́ЦКІЯ,
бел. размалёўшчыкі шкла. У 2-й пал. 18 ст. працавалі на шклагутах Радзівілаў.
Мікалай (?—1794). Працаваў на гуце ў Налібаках, з 1739 ва Урэччы. Быў першым размалёўшчыкам па шкле, ствараў эскізы люстэркаў. У 1775—81 працаваў на мануфактуры Хадкевічаў у Чарнобылі, потым ізноў ва Урэччы. Гравіраваў узоры на шкляных пластах і рамах для люстэркаў, аздабляў дробную шкляную пластыку.
Ян (?—?), відаць, сын Мікалая. Да 1744 і пасля 1750 працаваў у Налібаках, паміж імі — ва Урэччы. Быў памочнікам Мікалая, потым першым мастаком. Аздабляў келіхі манаграмамі і гербамі, келіхі накшталт «флейтаў» — гравіраванымі арламі і сардэчкамі, бутэлькі — вайсковай атрыбутыкай і ініцыяламі, уплеценымі ў выцягнуты арнамент. У 1781 дэкарыраваў 190 шкляных прыбораў для Радзівіла (Мацея?), у 1781—84 аздобіў прыборы для караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, у т. л.келіх з каралеўскім гербам і манаграмай. У 1784—85 стварыў набор шклянак з гравіраванымі яўр. літарамі.
Літ.:
Яніцкая М.М. Беларускае мастацкае шкло (XVI—XVIII стст.). Мн., 1977.
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
МАЦЯ́Ш (Ніна Іосіфаўна) (н. 20.9.1943, в. Нівы Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. пісьменніца. Скончыла Мінскі пед.ін-т замежных моў (1966). Настаўнічала. Друкуецца з 1962. Аўтар паэтычных зб-каў «Агонь» (1970), «Удзячнасць» (1973), «Ралля суровая» (1976), «Прыручэнне вясны» (1979), «Поўны келіх» (1982), «Жнівень» (1985), «Шчаслівай долю назаві...» (1990), «Я вас люблю» (1998) і інш. За «Паэму жніва» (1983) Літ. прэмія імя А.Куляшова 1984. Асн. матывы яе лірыкі — чалавек і яго ўзаемаадносіны з прыродай і грамадствам, сяброўства і каханне. Для яе вершаў характэрны спавядальнасць, філас. заглыбленасць, шчырасць. Для дзяцей напісала казкі «Два браты і сякера» (1975), «Казка пра суседзяў, змяю і мядзведзя» (1982), «Краіна Белы Свет, або Прыгоды Краснічка» (1993), п’есы для тэатра лялек «Прыгоды трох парасят» (паст. 1976), «Крок у бессмяротнасць» (паст. 1977), тэлесцэнарыі «Пясняр роднай прыроды» (паст. 1978), «Гэта я, Госпадзі» (паст. 1980). На бел. мову пераклала кнігі Ж.Аліўе, Ж.Сіменона, А.Сент-Экзюперы, Л.Кастэнкі, В.Барны, В.Шымборскай і інш., паасобныя творы П.Беранжэ, П.Мерыме, Ф.Шылера, Ю.Славацкага, Т.Хрусцялеўскага, А.Гаўрылюка, П.Маха і інш.