затурчэ́ць

‘пачаць турчэць - трашчаць, квакаць, муркаць, цвыркаць’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. затурчу́ затурчы́м
2-я ас. затурчы́ш затурчыце́
3-я ас. затурчы́ць затурча́ць
Прошлы час
м. затурчэ́ў затурчэ́лі
ж. затурчэ́ла
н. затурчэ́ла
Загадны лад
2-я ас. затурчы́ затурчы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час затурчэ́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Ква́ўкацьквакаць’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. квакаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ква́канне і кво́канне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. квакаць, квокаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. [Ад жабінага] важкага, манатоннага і бясконцага квакання і квокання аж закладала вушы. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

rechotać

незак.

1. квакаць;

2. перан. рагатаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

nken

vi

1) ква́каць

2) разм. ка́ркаць, праро́чыць бяду́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Кво́кацьжабы квокаюць (ДАБМ). Гл. квакаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кру́мкаць, ‑ае; незак.

1. Утвараць гукі, падобныя на «крум-крум» (пра крумкачоў). Трывожна крумкаў на сасонцы крумкач, махаючы крылом. Вялюгін.

2. Абл. Крактаць, квакаць (пра жаб). Крумкалі жабы ў кар’ерах, запоўненых вельмі дарагой тут вадой. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рахта́ць ’рагатаць або квакаць з характэрным гукам’ (слуц., Жыв. НС), ’смяяцца, рагатаць’ (Сл. ПЗБ, Жд. 2), сюды ж рахата́ць: жабы рахочуць (астрав., Сл. ПЗБ), параўн. укр. ра́хкатиквакаць’. Гукапераймальнага паходжання, параўн. рахце́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Квакта́нне ’жаб’я ікра’ (Гарэц.). Гл. квоканне, квок, квыкавінне, квакаць, квакша. Улічваючы сінонімы квоканне і квок, квактанне праз кантамінацыю з квактаць < *квокат узыходзіць да кваканне < квакаць. Параўн. жабурынне (да жаба). Формы на ‑анне адлюстроўваюць катэгорыю рэчыўнасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Квахта́ць ’квактаць’ (ТСБМ, Мал.) (гл. квактаць), ’квакаць’ (Сл. паўн.-зах.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)