клас паўхордавых. Каля 80 відаў. Большасць пашырана ў морах трапічнай зоны, астатнія — у морах умеранай зоны. Жывуць на рознай глыбіні на паверхні дна або ў мяккім муле, мулаватым пяску, на каралавых рыфах. Свабоднарухомыя. Тыповы прадстаўнік К. — баланаглос.
Даўж. ад 3 см да 2,5 м. Цела чэрвепадобнае, мае хабаток, каўнерык і тулава, пакрытае сліззю. Сценкі стрававода ў пярэдняй ч. працяты 2 радамі шчэлепных шчылін (адсюль назва). Кормяцца дробнымі жывёламі, рэшткамі раслін і інш.арган. рэчывамі. Раздзельнаполыя. Размнажаюцца яйцамі, за выключэннем 1 жывароднага віду (Xenopleura vivipara). Развіццё з метамарфозам. Лічынка (тарнарыя) падобная да лічынак ігласкурых.
|| наз.абвя́зка, -і, ДМ -зцы, ж.іабвя́званне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
начы́сціць, ‑чышчу, ‑чысціні, ‑чысціць; зак.
1.што. Старанна вычысціць. Язэп папрасіў Дашу прышыць белы каўнерык, а сам да бляску начысціў гузікі, спражку на рамяні, зорку на пілотцы, медалі.Асіпенка.
2.чаго. Чысцячы, нарыхтаваць у якой‑н. колькасці. Начысціць рыбы. □ Маці з Маняй начысцілі бульбы, расклалі на камінку агонь і паставілі чыгунок на трыножнік.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падшы́ць, ‑шыю, ‑шыеш, ‑шые; зак., што.
1. Прышыць спадыспаду. Падшыць каўнерык да гімнасцёркі. Падшыць падкладку.// Прышыць падэшву або падносак да абутку. Падшыць валёнак.
3. Паклаўшы разам і ў пэўным парадку, змацаваць чым‑н.; далучыць да чаго‑н., змацоўваючы. Падшыць газеты за год. Падшыць даведку ў асабістую справу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кару́нкавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да карункаў. Карункавыя вырабы. Карункавая вытворчасць.// Зроблены з карункаў, з карункамі. Карункавая сурвэтка. Карункавы каўнерык. □ Жанчына ў чорным сядзела на заднім сядзенні, прылажыўшы да рота чорную карункавую хустачку.Караткевіч.
2.перан. Узорысты, сятчасты, падобны на карункі. Мароз выткаў на шыбах дзівосныя карункавыя ўзоры.Шамякін.Карункавае павуцінне лятала ў чыстым .. паветры, чапляючыся за дрэвы, за платы.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мані́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Рмн. ‑шак; ж.
1. Нагруднік, пераважна з белай тканіны, прышыты або прышпілены да мужчынскай кашулі. Максім знімае з сябе студэнцкую тужурку, белы каўнерык і манішку, узіраецца ў маленькае люстэрка.Майхровіч.// Устаўка на грудзях у жаночай сукенцы.
2. Частка мужчынскай кашулі, якая закрывае грудзі. Кашуля з вышытай манішкай. □ З-пад расшпіленай фуфайкі бялела вышываная чырвоным крыжам манішка.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
stand-up[ˈstændʌp]adj. стая́чы;
a stand-up collar стая́чы каўне́рык;
have a stand-up mealе́сці сто́ячы, на хаду́;
a stand-up fight кула́чная бо́йка;
a stand-up comic эстра́дны ко́мік;
a stand-up pieceAmE выступле́нне ў прамо́й перада́чы (на тэлебачанні)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
бартаві́на, ‑ы, ж.
Разм.
1. Верхні край бока лодкі, баркі. Падплыўшы да карыта,.. [Даніла] перакульвае яго ў лодку, высморгвае разам з травою тычку, і зазіхацела дарагая капронавая сетка, загрукацелі аб бартавіну важкія грузілы, а следам платва, пузатая і разамлелая, густа аплёўшы сець, пачала паўзці ў лодку.Карамазаў.
2. Адвароты па грудной частцы пінжака, халата і інш. На шырокіх бартавінах халата Фаіны Усцінаўны ляжаў белы каўнерык.Савіцкі.— Валь[с]а для цёткі Акіліны! — крыкнуў увішны шафёр з пучком белых кветак на бартавіне сіняга пінжака.Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)