каўне́рык
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
каўне́рык |
каўне́рыкі |
| Р. |
каўне́рыка |
каўне́рыкаў |
| Д. |
каўне́рыку |
каўне́рыкам |
| В. |
каўне́рык |
каўне́рыкі |
| Т. |
каўне́рыкам |
каўне́рыкамі |
| М. |
каўне́рыку |
каўне́рыках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
каўне́рык м., уменьш. воротничо́к
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
каўне́рык, ‑а, м.
Памянш.-ласк. да каўнер; маленькі, вузкі каўнер. Салдаты прыхарошваліся: хадзілі ў начышчаных да бляску ботах, з беленькімі падшыўнымі каўнерыкамі. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каўне́р, -няра́, мн. -няры́, -няро́ў, м.
Верхняя, часцей прышыўная частка адзення, што прылягае да шыі.
Прышыць к.
|| памянш. каўне́рык, -а, мн. -і, -аў, м.
|| прым. каўняро́вы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прышпільны́, -а́я, -о́е.
Такі, які прышпільваецца, не прышыты.
П. каўнерык.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
воротничо́к уменьш. каўне́рык, -ка м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падкаўне́рык, -а, мн. -і, -аў, м.
Вузкая палоска белай матэрыі, якая падшываецца пад стаячы каўнерык форменнага адзення.
|| прым. падкаўне́рыкавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прышпільны́ пристежно́й;
п. каўне́рык — пристежно́й воротничо́к
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
плісэ́.
1. нескл., н. Дробныя запрасаваныя паралельна складкі на матэрыі.
2. нязм., у знач. прым. Пра швейныя вырабы з такімі складкамі.
Каўнерык п.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
чысцю́сенькі, ‑ая, ‑ае.
Бездакорна чысты. Чысцюсенькі каўнерык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)