стоўб, стаўба, м.
Абл. Слуп. Хто цягнуў з лесу жэрдзе для стаўбоў, хто ўвіхаўся з сухастоінаю-ялінаю, апрацоўваючы яе на рубель, хто строіў кассё, хто майстраваў да парога ці да калодкі бабку. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ша́ргаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Тое, што і шоргаць. Хвіліну стаяў [Васіль], уткнуўшы кассё ў балота, няўпэўнена, гарачымі, дрыготкімі рукамі шаргаў па касе мянташкай. Мележ. [Дзяўчына] хуценька шаргае сандалямі па ржышчы і здаецца Шаманскаму зусім маленькай, быццам не ідзе, а коціцца па зямлі. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ачаво́к, очево́к ’ручка касы’ (ДАБМ, камент., 831). Ад чаві́ць ’сціскаць, гнясці’, о‑чавок ’тое, што сціскае (кассё)’, або ’тое, што цісне, муляе (руку)’, параўн. блізкую тэрытарыяльна назву мулец ’тс’. Незвычайны націск на суфіксе, відаць, пад уплывам лучок, п́упок ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ручво́ ’самае глыбокае цячэнне ракі’ (Ластоўскі, Выбр. тв., 421), ’вадацёк па ўпадзіне, жолабу’ (Ласт.). Таго ж паходжання, што і ручай (гл.). Магчыма, штучна створаны адпаведнік для называння фарватару, параўн. ручво́ ’кассё’: узяў яе [касу] на плячо ручвом (Воранаў, Полымя, 1971, 5, 120).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пугаўё ’дзяржанне пугі’ (ТСБМ, Нас., Шат., Бяльк.; в.-дзв., ашм., паст., Сл. ПЗБ; Бяльк., Яруш., Гарэц.), пугаўе́ ’тс’ (Янк. 1), пуго́ўе ’тс’ (ТС), пу́гаўе ’тс’ (Гарэц.), пу́гайло ’тс’ (саліг., Нар. сл.), пуго́ўнік ’тс’ (ПСл). Вытворнае ад пуга 1 (гл.) па ўзору касаўё ’кассё’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лу́каватка ’ручка касы’ (Сцяшк.). Узнікла ў выніку кантамінацыі лук 1 (гл.) і рукава́тка (з рукая́тка) ’кассё’ (Сл. ПЗБ). Аналагічна рус. наўг. лу́кове́дь ’задняя частка сахі — драўляны, трохі прагнуты брус, які раздвойваецца ўніз’. Параўн. і чэш. rukověť, rukojeť ’інструкцыя’, ’ручка, дзяржальня’, rukovítko ’ручка сахі’ < прасл. róko‑jętь.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПАДО́ЎЖАНЫЯ ЗЫ́ЧНЫЯ, гемінаты,
зычныя, якія вымаўляюцца працяжна ў параўнанні з іх звычайным вымаўленнем у адным і тым жа моўным тэмпе. У бел. мове падаўжэнне ўзнікае ў выніку спалучэння аднолькавых зычных на стыку марфем («з + зываць = ззываць», «ад + даць = аддаць», «камен + ны = каменны», «ран + ні = ранні», падаўжаюцца і цвёрдыя, і мяккія зычныя), а таксама ў выніку асіміляцыі гука «й» папярэднім мяккім зычным «с’», «з’», «ц’», «дз’», «н’», «л’» і цвёрдых «ч», «ж», «ш» (якія раней былі мяккімі) у становішчы паміж галоснымі («кассё», «палоззе», «вецце», «моладдзю», «насенне», «ралля», «сучча», «збожжа», «цішшу»). Артыкуляцыйна і акустычна падаўжэнне выбухных і афрыкат выражаецца ў значным павелічэнні часу змычкі, фрыкатыўных — часу фрыкацыі. П.з. ўвасабляюць 2 фанемы. У адзінкавых словах («ззяць», «сёння») П.з. належаць адной марфеме.
Літ.:
Крывіцкі А.А., Падлужны А.І. Фанетыка беларускай мовы. Мн., 1984;
Беларуская мова: Цяжкія пытанні фанетыкі, арфаграфіі, граматыкі. Мн., 1987.
А.І.Падлужны.
т. 11, с. 504
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
черено́к м.
1. (рукоятка) дзяржа́нне, -ння ср.; ру́чка, -кі ж.; (ножа, вилки) тро́нкі, -каў ед. нет; (долота и т. п.) кало́дачка, -кі ж.; (косы) кассё, род. касся́ ср.;
2. бот., сад. чарано́к, -нка́ м., па́сынак, -нка м., ато́жылак, -лка м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Клю́чка 1 ’кій, палка з загнутым канцом, матыка’ (Федар., Жыв. сл., Сл. паўн.-зах., Выг.). Гл. клюка©.
◎ Клю́чка 2 ’вочап’ (Сл. паўн.-зах., Нар. лекс., Сцяшк., Сцяц.). Да ключка© (гл.).
◎ Клю́чка 3 ’крук, за які чапляюць пастронкі да плуга’ (Жыв. сл., Тарнацкі, Studia). Гл. ключкао.
◎ Клю́чка 4 ’дужка, якую прымацоўваюць да столі і вешаюць на ёй калыску’ (Булг.). Гл. ключка 2.
◎ Клю́чка 5 ’кассё, касільна’ (Тарнацкі, Studia). Гл. ключках.
◎ Клю́чка 6 ’драўляныя крукі ў ткацкім стане, пры дапамозе якіх прымацоўваюцца ніты’. Гл. ключказ.
◎ Клю́чка 7 ’прылада для віцця вяровак’ (З нар. сл.). Гл. ключка 6.
◎ Клю́чка 8 ’прылада, якой размешвалі страву’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. ключках.
◎ Клю́чка 9 ’пожаг’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. ключка 2.
◎ Ключка 10 ’бусак’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. ключка 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рукая́тка ’частка прылады, за якую трымаюцца пры карыстанні’, ’частка машыны, прыбора, за якую бяруцца рукою для перамяшчэння, павароту і пад.’, рукая́ць ’рукаятка’ (ТСБМ); рукавя́тка ’тс’ (Касп.), рукавя́тка, рукава́тка ’кассё’, рукавя́тка, рукава́дка, рукая́тка ’ручайка’ (Сл. ПЗБ), рукая́тка ’ручка ў матавіле’, ’жменя лёну’ (міёр., Ск. нар. мовы), рукъвя́тка ’ручайка’ (круп., Нар. сл.). Укр. рукоя́тка, рукі́вʼя, рус. рукоя́ть, дыял. рукоя́тка, польск. rękojeść, чэш. rukojeť (і rukověť ’кіраўніцтва’), славац. rukoväť ’рукаятка’ і ’кіраўніцтва’, славен. rokovet ’пучок, жменя’, серб.-харв. ру̏кове̄т ’тс’, балг. ръкова́дка ’тс’, макед. раковатка ’тс’, ст.-слав. рѫкоѣть, рѫковѣть ’жменя, ахапак’. Прасл. *rǫkojětь, *rǫkovětь ’тое, што ахопіць рука’ — складаныя словы з *rǫkou̯ (дэрыват ад *rǫka, гл. рука) і *jęti ’браць’ (параўн. стараж.-рус. яти ’браць’, гл. яць, няць). Падрабязней гл. ESJSt, 13, 781 (з літ-рай); Фасмер, 3, 515.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)