kostnieć

незак. дубець, калець, карчанець;

kostnieć z zimna — калець ад холаду

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

numb [nʌm] adj.

1. здранцве́лы, зняме́лы; зацёклы;

numb with cold адубе́лы, скарчане́лы (ад холаду);

be/go numb няме́ць, дранцве́ць, зацяка́ць; дубе́ць, карчане́ць (на холадзе)

2. змярцве́лы, зняме́лы, засты́лы;

numb with grief зняме́лы ад го́ра

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Кале́ць ’зябнуць, мерзнуць’ (БРС, ТСБМ, Нас., Шат.), ’дубець, карчанець’ (Нас.), ’здыхаць’ (Яруш.). Рус. бран., смал., цвяр., пск., наўг., вяц. і інш. колеть ’цвярдзець’ (у Даля без геаграфіі), (смал.) ’здыхаць’. Відаць, інавацыя ў бел. і шэрагу рус., пагранічных з беларускімі гаворках. Утворана аналагічна дубець, карчанець і да т. п. ад кол (гл.). Што датычыць семантыкі, асноўнае значэнне ’станавіцца цвёрдым’, адкуль і ’мерзнуць’ і ’здыхаць’. З вытворных слоў звяртае на сябе ўвагу калелая ў выразе калелая бярэ (Янк. БП), бадай яго каліэлая ўзела (Сержп. Грам.). У Насовіча калёлая тлумачыцца як наз. жан. р. са значэннем ’холад, дрыжыкі’: «Колѣлая цебе берець, на печь лѣзсшъ» (Нас., 242), колѣлый ’замёрзлы, азяблы’. Думаецца, што можна меркаваць пра беларускую інавацыю, паколькі дакладны адпаведнік быў адзначаны толькі Дабравольскім: колелая ’дрыжыкі, ліхарадка’. Не выключана, што тут эўфемістычная назва хваробы, параўн. рус. дыял. назву ліхаманкі колотуха. У такім выпадку значэнне магло развіцца натуральна на базе семем ’зябнуць’ і ’дрыжаць, трэсціся’ (параўн. і трасца ў аналагічных выпадках). Да статуса інавацыі параўн. рус. том. колеться ’зябіць, ліхаманіць’: «колется тебе всё, колется, хворатся».

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

numb

[nʌm]

1.

adj.

зьняме́лы, адубе́лы, скарчане́лы, здраньцьве́лы; заце́клы

numb with cold — адубе́лы ад хо́ладу

2.

v.

1) няме́ць, драньцьве́ць (ад стра́ху)

2) (пра ча́сткі це́ла) карчане́ць, дубе́ць; захо́дзіцца (ад хо́ладу)

3) зацяка́ць (пра ру́кі ці но́гі)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

мерзнуць, стыць, застываць, зябнуць, калець, дубець, дубянець, заходзіцца; халадаць, карчанець, крэпнуць (разм.); склець (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)