карчане́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак. (разм.).

Моцна азябшы, траціць адчувальнасць.

Ногі карчанеюць на холадзе.

|| зак. закарчане́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е і скарчане́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карчане́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. карчане́ю карчане́ем
2-я ас. карчане́еш карчане́еце
3-я ас. карчане́е карчане́юць
Прошлы час
м. карчане́ў карчане́лі
ж. карчане́ла
н. карчане́ла
Дзеепрыслоўе
цяп. час карчане́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

карчане́ць несов., разг. кочене́ть; ледене́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

карчане́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Моцна азябшы, траціць адчувальнасць. Рукі карчанеюць на марозе. □ Цэментовая падлога ў камеры намерзла, босыя ногі пачалі карчанець. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Карчане́ць ’моцна азябшы, траціць адчуванне’ (ТСБМ, Чорны) («зрабіцца як корч, як пень»), параўн. дубець у тым жа значэнні. Гл. корч.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скарчане́ць гл. карчанець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закарчане́ць гл. карчанець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кочене́ть несов. кале́ць, дубе́ць, карчане́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пруцяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

Станавіцца нягнуткім; карчанець.

П. ад холаду.

|| зак. апруцяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (разм.) і спруцяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

окоченева́ть несов.

1. (замерзать) дубе́ць, карчане́ць, кале́ць;

2. (застывать, о трупе) карчане́ць;

3. перен. (становиться неподвижным) мярцве́ць; няме́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)