сцвярджэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. сцвярджаць — сцвердзіць і сцвярджацца.

2. Пацвярджэнне чаго‑н. — Ужо тэлеграму атрымаў, — задаволена адказаў Хадкевіч і, нібы ў знак сцвярджэння сваіх слоў, выцягнуў з бумажніка Любіну тэлеграму. Васілевіч. Каравы пераклад нямецкага тэксту .. міжвольна гучаў як сцвярджэнне таго, што свабодны народ не так лёгка скарыць. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каржакава́ты ’нізкі з тоўстым сукаватым ствалом (пра дрэва)’, ’невысокі, шыракаплечы, моцнага целаскладу; каранасты’ (ТСБМ, Шат., Касп.), ’каравы’ (Яруш.). Словаўтваральная будова лексемы празрыстая — каржакаваты < кар‑жак‑ав‑аты. Запазычанне з польск. krzakowaty ’тс’, якое ад krzak ’куст, кустоўе’. Гл. каржак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

uneven [ʌnˈi:vn] adj.

1. няро́ўны, крывы́; шурпа́ты;

uneven handwriting кара́вы по́чырк

2. няро́ўны, неўраўнава́жаны;

He is a man of uneven temper. Ён мае неўраўнаважаны характар.

3. нерэгуля́рны, няпра́вільны;

an uneven pul se няро́ўны пульс

4. няцо́тны (пра лік)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Ко́рга ’старая жанчына’ (Нас., З нар. сл.). Наўрад ці звязана з рус. карга, корга ’варона’ (насуперак Фасмеру (2, 323) і іншым прыхільнікам гэтай этымалогіі). Карга ’варона’ запазычанне з цюркскіх моў. Гл. карга, у якім адбылася кантамінацыя з корга ’старая’. Больш верагоднай здаецца сувязь з рус. корга ’крывое дрэва, дуга’, якое звязана з рус. коржа- вый ’скурчаны, зморшчаны’. Параўн. серб.-харв. кржљавкаравы, чэзлы, змарнелы’, славен. kržljav ’каржакаваты, прысадзісты’ (Міклашыч, 132; Безлай, 2, 105). Тое, што корга ’старая жанчына’ звязваецца са значэннем ’сагнутая’, пацвярджаецца ілюстрацыйным матэрыялам: «Сагнулася як корга» (Нас., 246).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каструбава́ты ’шурпаты’, ’шорсткі’ (ТСБМ, БРС). Параўн. рус. коструба́тий ’шурпаты’, ’лахматы’. Параўн. і ў іншых слав. мовах: укр. ко́струб ’неахайны’, коструба́тий, чэш. kostrba ’узлахмачаная галава’, kostrbatýкаравы, шурпаты’, польск. kostrubaty і г. д., Фасмер, 2, 349. Поўны агляд слав. форм гл. у Трубачова, Эт. сл., 11, 163, які выстаўляе праформы *kostrъba, *kostroma. Паводле Фасмера, 2, 349, звязана з рус. косте́рь і роднаснымі; Трубачоў выстаўляе зыходнае *kostra ’шкілет, касцяк’, ’кастрыца, адзеравянелая частка сцябла льну’. Слова *kostra роднаснае, паводле Трубачова, 159, славянскаму *kosterь. У аснове гэтых утварэнняў ляжыць слова *kostь (гл.). Параўн. яшчэ кастры́ва ’крапіва’, кастры́ца (гл.). Гл. таксама агляд Слаўскага, 2, 531–532.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абадра́ць, абдзяру, абдзярэш, абдзярэ; абдзяром, абдзераце; зак., каго-што.

1. Здзерці з усіх бакоў, з усёй паверхні чаго‑н. верхні слой, пакрыццё і пад.; абдзерці. Абадраць кару. □ Да абеду гумно абадралі: свіцілася голае — сохамі, кроквамі, рабрынамі жэрдак. Мележ. // Падрапаць руку, твар і пад. Драпануў Вараны ў кусты направа, абадраў аб каравы пень на баку скуру і залапатаў капытамі ўніз, к рэчцы. Чорны.

2. перан. Разм. Тое, што і абабраць (у 2 знач.).

•••

Абадраць (абдзерці, абабраць, аблупіць) як ліпку — адабраць усё начыста, аграбіць. Айда, мурзатыя, на працу! Што? Яны нас хутка абдзяруць, як ліпку! Лынькоў.

Абадраць як сідараву казу — абадраць, абабраць поўнасцю, цалкам. А Мікіцёнак учора каня купіў у Даўгінаве, але кульгавы, падла, і Мікіцёнак усунуў сорак рублёў цыгану, чорту лысаму. Абадралі як сідараву казу. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кру́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Зроблены, прыгатаваны шляхам скручвання. Кручаная пража. Кручаныя дубцы.

2. Разм. Хворы на шаленства (пра жывёл). Кручаны сабака. // Нясталых, несур’ёзных паводзін (пра чалавека). — І скажыце, ці не дурны, ці не кручаны хлопец. Як да вайны трэба было ў школу хадзіць ды вучыцца, дык яго за кніжку не загнаць было. А цяпер дзень і ноч чытае. Арабей. Хлопцы пакеплівалі з Макара, расказвалі такое, ад чаго Макар чырванеў, згараў ад сораму і крыўды ды кляўся, што ніколі не гляне на кручаную няверную Ядвісю. Асіпенка.

3. перан. Няроўны, неспакойны, заблытаны. — Жыццё тваё, чалавеча... Якое яно.. нейкае кручанае. Дуброўскі.

4. Разм. З няроўнымі сцёбламі, касымі слаямі (пра дрэва, драўніну). Хмызняк быў нейкі нялюдскі: каравы, кручаны, цвёрды, як жалеза. Маўр. // Кучаравы, пакручасты (пра валасы).

•••

Кручаны мяч гл. мяч.

Кручаны ўдар гл. удар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)