pościgowiec

м. ав. знішчальнік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

myśliwiec

м. знішчальнік (самалёт)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Düsenjäger m -s, - рэактыўны знішча́льнік

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

tępiciel

м. разбуральнік, знішчальнік, вынішчальнік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Jgdbomber m -s, - ав. знішча́льнік-бамбардзіро́ўшчык

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

niszczyciel

м.

1. разбуральнік;

2. знішчальнік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Jgdflugzeug n -(e)s, -e ав. самалёт-знішча́льнік

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

АНТО́НЕНКА (Аляксей Касьянавіч) (10.2.1911, в. Васькавічы Віцебскага р-на — 25.7.1941, пахаваны ў в. Хатка, Фінляндыя),

Герой Сав. Саюза (1941). У Чырв. Арміі з 1929. Скончыў Ейскую школу марскіх лётчыкаў (1932). Удзельнік баёў на р. Халхін-Гол у 1939, сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Ленінградскім фронце. Лётчык-знішчальнік капітан Антоненка збіў 11 самалётаў ворага. Загінуў у баі.

т. 1, с. 388

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГУДЗІ́МАЎ (Сцяпан Мітрафанавіч) (7.11.1913, с. Ягаднае Валгаградскай вобл., Расія — 22.6.1941),

лётчык-знішчальнік, які ў Вял. Айч. вайну адзін з першых тараніў варожы самалёт. З 1934 у Чырв. Арміі, з 1938 служыў у Беларусі. Штурман эскадрыллі знішчальнага авіяпалка лейтэнант Гудзімаў у баі каля г. Пружаны збіў 2 варожыя бамбардзіроўшчыкі, адзін з іх тараніў. Загінуў у гэтым баі. У Пружанах яму пастаўлены помнік.

т. 5, с. 520

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАХА́РАЎ (Канстанцін Фёдаравіч) (крас. 1919, г. Іванава, Расія — 13.1.1944),

удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Пермскую авіяц. школу (1939). З 1941 на Зах., Цэнтр., Бел. франтах. Лётчык-знішчальнік, камандзір авіяэскадрыллі капітан З. зрабіў 190 баявых вылетаў, збіў 15 самалётаў ворага. 13.1.1944 у баі каля г. Мазыр Гомельскай вобл. падбіты, ахоплены полымем самалёт З. скіраваў на калону варожых войск.

К.Ф.Захараў.

т. 7, с. 10

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)