мігце́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ці́ць; незак.
1. Ледзь свяціцца.
У акне мігцеў скупы агеньчык.
2. Свяціць няроўным бляскам.
За лесам мігцелі языкі полымя.
3.перан. З’яўляцца на кароткі час і зноў знікаць.
Мігцелі думкі ў галаве.
|| наз.мігце́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зніка́нне, ‑я, н.
Дзеяннеістанпаводлезнач.дзеясл.знікаць — знікнуць. І толькі буйная, сакавітая трава зялёным шырокім кустом разрасталася на месцы знікання крынічкі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэцірава́цца
(рус. ретироваться, ад фр. se retirer)
1) уст. адступаць;
2) перан. адыходзіць, знікаць (напр. р. з месца падзей).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БУ́ДА,
прадпрыемства са спецыяльна абсталяванай печчу для смалакурэння, гонкі дзёгцю, выпальвання драўніннага вугалю, вытв-сці попелу паташу. Былі пашыраны ў 15 — сярэдзіне 19 ст., у асн. у лясістых усх. і паўд. частках Беларусі (Падняпроўе і Палессе). Належалі пераважна буйным землеўладальнікам і лесапрамыслоўцам. Асн. катэгорыямі рабочых на будзе былі буднікі; абслуговы персанал — конюхі, кавалі, бондары, цагельнікі і інш.; адм. апарат — атаман, пісар, казначэй (шафар) і наглядчык (дазорца). На тэр. буды размяшчаліся вытв. ўчастак, склады для сыравіны і гатовай прадукцыі, памяшканні для адміністрацыі і абслуговага персаналу. З сярэдзіны 19 ст. ў сувязі са скарачэннем сыравіннай базы і паніжэннем попыту на прадукцыю буды паступова пачалі знікаць. У 19 ст. лепш абсталяваныя буды часцей называліся смалярнямі ці смалакурнямі.