пазае́зджваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Заездзіць, знясіліць яздой усіх, многіх. Пазаезджваць коней.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wychudzić

зак. знясіліць, змардаваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

wycieńczyć

зак. знясіліць, змардаваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

вы́матаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак. (разм.).

1. каго-што. Знясіліць, змардаваць, змучыць.

В. усе сілы.

Дарога мяне выматала.

В. душу.

2. што. Прымусіць паступова выдаткаваць; выцягнуць, забраць па частках усё.

В. усе грошы.

|| незак. вымо́тваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зму́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

Мучэннямі давесці да поўнай знямогі. Змучыць допытамі і катаваннямі. // Крайне стаміць, знясіліць, прымусіўшы цяжка працаваць, зносіць нягоды і пад. Яўген быццам і не заўважаў ляснога хараства, працаваў з нейкім бяздумным шалам, нібыта хацеў змучыць сябе, знясіліць, заганяць цяжкай работаю. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памардава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., каго-што.

1. Змардаваць, знясіліць усіх, многіх.

2. і без дап. Мардаваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

знясі́ленне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. знясіліць.

2. Стан крайняй стомленасці, поўнай страты сіл. Я падаў ад знясілення. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перамары́ць, ‑мару, ‑морыш, ‑морыць; зак., каго.

1. Замарыць, знішчыць усіх, многіх. Перамарыць голадам. Перамарыць усіх мышэй.

2. Празмерна знясіліць. Перамарыць каня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зама́ять сов., прост. заму́чыць; (изнурить) замардава́ць, знясі́ліць; (довести до крайней усталости) замары́ць, стамі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

умары́ць, умару, уморыш, уморыць; зак., каго.

Разм.

1. Давесці да смерці. [Рыгор:] — Цяпер .. [Грамадой] гэту Марыську знарок уморыць, каб хутчэй усё падгрэбці. Крапіва.

2. Замарыць, знясіліць. Умарыць каня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)