знясі́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., каго (што).

Зрабіць бяссільным, аслабіць.

Хвароба яго знясіліла.

|| незак. знясі́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. знясі́ленне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

знясі́ліць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. знясі́лю знясі́лім
2-я ас. знясі́ліш знясі́ліце
3-я ас. знясі́ліць знясі́ляць
Прошлы час
м. знясі́ліў знясі́лілі
ж. знясі́ліла
н. знясі́ліла
Загадны лад
2-я ас. знясі́ль знясі́льце
Дзеепрыслоўе
прош. час знясі́ліўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

знясі́ліць сов.

1. (лишить сил, сделать бессильным) обесси́лить, изнури́ть; истощи́ть;

хло́пца ~ліла ліхама́нка — па́рня обесси́лила (изнури́ла, истощи́ла) лихора́дка;

2. истощи́ть, вы́пахать (почву)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

знясі́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.

Пазбавіць сілы, зрабіць бяссільным; аслабіць. З кожным днём адчуваў [Сцяпан] сябе горш і горш. Нарэшце хвароба канчаткова знясіліла яго. Гроднеў. Відаць было, што крыві з раны выцекла шмат, і гэта знясіліла Антося. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

знясі́ліць, знясі́льваць entkräften vt, erschöpfen vt; zéhren vi (an D);

знясі́ліць сябе́ пра́цай sich ábarbeiten

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

знясі́ленне, -я, н.

1. гл. знясіліцца, знясіліць.

2. Стан крайняй стомленасці, поўнай страты сіл.

Падаць ад знясілення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

обесси́лить сов. абяссі́ліць, знясі́ліць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зае́здзіць¹, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., каго (што).

1. Знясіліць яздой, работай без адпачынку.

З. каня.

2. перан. Змучыць непасільнай работай (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замата́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. што. Матаючы, закруціць вакол чаго-н.

2. каго (што). Стаміць, знясіліць работай, клопатамі і пад. (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абязру́чыць

‘знясіліць рукі каго-небудзь; моцна стаміцца ў руках’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абязру́чу абязру́чым
2-я ас. абязру́чыш абязру́чыце
3-я ас. абязру́чыць абязру́чаць
Прошлы час
м. абязру́чыў абязру́чылі
ж. абязру́чыла
н. абязру́чыла
Дзеепрыслоўе
прош. час абязру́чыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)