актуа́льнасць

(ад актуальны)

важнасць, значнасць чаго-н. на гэты момант, сучаснасць, надзённасць (напр. а. пытання).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

грандыёзна,

1. Прысл. да грандыёзны.

2. у знач. вык. Пра веліч, значнасць, важнасць чаго‑н. Пра гэты завод проста цяжка гаварыць, да таго грандыёзна ўсё тое, што мы бачылі. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

importance [ɪmˈpɔ:tns] n. ва́жнасць, зна́чнасць;

be of importance мець значэ́нне;

be of no importance не мець значэ́ння;

attach importance (to) надава́ць значэ́нне (чаму-н.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

зна́чымасць, ‑і, ж.

1. Наяўнасць значэння, сэнсу. Значымасць слова.

2. Важнасць, значнасць (у 2 знач.). Рэвалюцыя — школа нацыянальнага характару, яна ўздымае да агульнанароднай значымасці лепшыя маральныя рысы гарадской і вясковай беднаты. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раўназна́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае такое ж значэнне, такую ж значнасць, як і іншы. Раўназначныя велічыні. Раўназначныя ўраўненні. □ Андрэй арганізаваў дзве баявыя групы, амаль раўназначныя, а трэцюю, зусім маленькую — усяго з трох байцоў. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вялі́касць, ‑і, ж.

1. Тое, што і веліч (у 2 знач.); важнасць, значнасць. Вялікасць працы і барацьбы. □ У вусах цяпер і знаку няма той вялікасці, якую яны калісь надавалі чалавеку. Сабаленка.

2. Тытул. Яго імператарская вялікасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

значи́тельность

1. зна́чнасць, -ці ж.; ва́жнасць, -ці ж.;

2. шматзна́чнасць, -ці ж.; выра́знасць, -ці ж.; см. значи́тельный;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

почте́нность

1. шано́ўнасць, -ці ж., паважа́насць, -ці ж.;

2. перен., разг. пава́жнасць, -ці ж., зна́чнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

далёкасць, ‑і, ж.

1. Значнасць працягласці чаго‑н.; аддаленасць. Савецкія стратэгічныя ракеты маюць практычна неабмежаваную далёкасць палёту. «Звязда».

2. перан. Уласцівасць далёкага (у 4 знач.). Я выбраў два цяжкія пераклады ў сэнсе далёкасці іх рускага тэксту ад даслоўнага беларускага. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

significance [sɪgˈnɪfɪkəns] n.

1. значэ́нне, сэнс;

What’s the significance of this symbol? Што азначае гэты сімвал?

2. зна́чнасць, ва́жнасць;

a matter оf great significance спра́ва вялі́кай ва́жнасці;

attach significance надава́ць значэ́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)