Які можа знайсці выйсце са складанага становішча; знаходлівы. Вынаходлівы арганізатар. Вынаходлівы на жарты. □ Старшына .. [Максім] быў вынаходлівы: усё мог здабыць, усё атрымаць і даставіць раней за другіх, абвесці вакол пальца любых інтэндантаў.Шамякін.// Здольны ствараць, вынаходзіць новае. Вынаходлівы розум.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ратэ́льны ’спагадлівы, чулы’ (смарг., Сл. ПЗБ), ратэ́льны, рахтэ́льны ’знаходлівы, дасціпны’ (Скарбы), ст.-бел.ретельный ’пабуджальны, руплівы, добрасумленны’ (Ст.-бел. лексікон). Параўн. польск.rzetelny ’зарадны, шчыры, добрасумленны’, якое Брукнер (476) выводзіць з źrzetelny ’празрысты, відочны’; далейшае развіццё, магчыма, пад уплывам чэш.zřetelný ’зразумелы, уважлівы’, параўн. míti na zreteli ’мець на ўвазе’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́шлы ’растаропны’ (Мат. Гом.); ’знаходлівы, хітры’ (Цых.). Хутчэй за ўсё запазычана з рус.ушлый ’пранырлівы’, дзеепрыметнік ад уйти ’пайсці’, раней таксама ’пазбегнуць’; параўн. утвораныя ад таго ж кораня по́шлы ’моцны, дужы’, няпо́шлы ’нямоглы’ (Панюціч, Лексіка, 81), нядо́шлы ’тс’ і пад. Сюды ж, відаць, і ву́жлы ’праворны, спрытны’ (Яўс.) праз народна-этымалагічнае збліжэнне з вуж.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перапяча́йка ’жвавая, балбатлівая, ветраная жанчына’ (Др.-Падб.). Відаць, іранічнае ўтварэнне ад перапячайка ’перапечка’ (Скарбы) або ад назваў асоб тыпу ўкр.перепічапка ’жанчына. якая пячэ хлеб’, рус.бранск.перепечайка ’жанчына, якая пячэ вырабы з цеста і прадае іх’. дзе зыходнае перапечаны мае пераноснае значэнне ’прайдошлівы; знаходлівы’, параўн. балі. препечен ’моцны, загартаваны’, макед.препеченица ’моцная гарэлка’ (перакідная некалькі разоў). Да пера- і пячы (гл.).
Martin has inner resources. У Марціна ёсць запас духоўных сіл.
2. знахо́длівасць; вынахо́длівасць;
a man of great resourceзнахо́длівы чалаве́к
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Прыгада́ць, прыгадва́ць ’узнавіць у памяці; прыпомніць’ (ТСБМ), прыгадава́ць ’гаварыць, лічыць’ (брасл., Сл. ПЗБ). Сюды ж з далейшым развіццём семантыкі — ’прыдумаць; задумка’ (Нас., Байк. і Некр., Др.-Падб., Растарг.), ’адшукаць; знайсці’: пригадай скорей верёвку, штоб взлезци (Нас.), таксама прыга́длівы ’знаходлівы’ (Нас.) і прыгада́ць ’дапамагчы; паспачуваць’: не плачь — мы твоей беде пригадаем (Дабрав., Кросны). Да гада́ць у значэнні (згодна з ТСБМ — размоўным) ’меркаваць’ (гл.), укр.пригада́ти ’ўзгадаць’, пригада́ти ’прыдумаць’. Спецыяльна гл. Булахаў, Развіццё, 43.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ініцыяты́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які валодае ініцыятывай (у 2 знач.), здольны да самастойных актыўных дзеянняў; прадпрымальны. Ініцыятыўны рабочы. Ініцыятыўная камісія. □ Раней знаходлівы, ініцыятыўны, цяпер .. [Рашчэня] нічога не мог прыдумаць.Шамякін.У саўгасе гаспадарка была ўжо наладжана, а тут патрэбен валявы, ініцыятыўны і вопытны чалавек, здольны за кароткі час падняць заняпалую арцель.Новікаў.// Звязаны з праяўленнем ініцыятывы. Ініцыятыўныя дзеянні. □ Трэба стварыць упэўнены, баявы рабочы настрой у кожным працоўным калектыве, дабівацца ініцыятыўкай, творчай работы — работы ў поўным сэнсе слова наватарскай.Машэраў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
quick1[kwɪk]adj.
1. ху́ткі, шпа́ркі;
a quick journey кароткатэрміно́вая пае́здка;
be quick спяша́цца;
at a quick pace у ху́ткім тэ́мпе, ху́тка;
a quick fix скараспе́лае рашэ́нне;
a quick pulse ча́сты пульс
2. ке́млівы; знахо́длівы; дасці́пны;
a quick child ке́млівае дзіця́
♦
have a quick temper мець запа́льчывы хара́ктар, круты́ но́раў
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
спры́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Якому ўласцівы фізічны спрыт; лоўкі, паваротлівы. Сам [хлапчына] высокі, спрытны, стройны, да работы ўсякай здольны.Дубоўка.З усіх каралінскіх хлопцаў .. [Рыгор і Мікодым] былі самыя спрытныя і не баяліся лазіць на ясакар.Сабаленка.Валя ўсім падабаецца. Спрытная, усё ў яе руках гарыць.Ермаловіч./ Пра рукі, пальцы. Часам хто і слабейшы, ды спрытнай рукой зробіць больш за дужэйшых.Дубоўка.Прыемна было пазіраць, як пад спрытнымі пальцамі ў .. [маці] расцвітаюць васількі, рамонкі, сплятаюцца ў вянок.Карпаў.// Які валодае спрытам, уменнем (у якой‑н. галіне). Міхась Кірылавіч быў не надта спрытны лыжнік, ды яшчэ на пачатку крыху прыхінуўся, што не ўмее.Шамякін.Заўжды дзіўнаградцы — Племя заўзятых — І ў працы, і ў танцах Спрытныя надта.Калачынскі.Мабыць, найбольш гаваркі, вясёлы і спрытны на словы быў сёння Віктар.Зарэцкі.// Зроблены, выкананы са спрытам, уменнем; лоўкі. Віця доўга любавалася спрытнай работай Івана Харытонавіча.Новікаў.Вось .. [Мая] нагінаецца, бярэ рыбіну з вялікага каша, кладзе на стол, два спрытныя ўзмахі нажом — і рыбіна гатова.Дуброўскі.Паляўнічы спрытным рухам закінуў стрэльбу за плячо, падбег да здабычы.Гамолка.
2.Разм. Акуратны, зграбны. Спрытная постаць. □ А нос... я глянуць мушу ў неба, Бо не патраплю, як пачаць І з чым нос дзядзькаў параўнаць, Каб выйшаў ён такі, як трэба: Ну, нос кароткі і таўсматы, Ды досыць спрытны, хоць кірпаты.Колас.
3. Які лёгка знаходзіць выхад з цяжкага становішча; кемлівы, знаходлівы. Сцяпан Фёдаравіч выявіў сябе спрытным камандзірам і энергічным чалавекам.Мележ.//Неадабр. Прадпрымальны, абаротлівы. Спрытнаму на розныя махінацыі і гешэфты Хурсу добра шанцавала.Кудраўцаў.
4.Разм. Добры, зручны ў карыстанні (пра рэчы, прадметы). Спрытная сякера. □ Боты спрытны, за калені. Рог — бы чортава рабро. Завяршала ўсё адзенне Тое гордае пяро.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)