bear2 [beə] v. (bore, borne)

1. выно́сіць, зно́сіць, цярпе́ць, трыва́ць;

She couldn’t bear a thought of losing him. Яна не магла змірыцца з думкаю, што страціць яго;

bear an operation перане́сці апера́цыю

2. насі́ць, не́сці;

bear in mind мець на ўва́зе;

bear responsibility не́сці адка́знасць;

bear the blame быць вінава́тым

3. пака́зваць, мець;

Ніs latest work doesn’t bear comparison. Яго апошняя праца не мае роўных;

bear resemblance to быць падо́бным да;

bear no relation to не мець дачыне́ння да

4. раджа́ць, нараджа́ць;

She bore him a son. Яна нарадзіла яму сына.

be born нарадзі́цца

be born yesterday як бы́ццам то́лькі ўчо́ра нарадзі́ўся (наіўны)

bear away [ˌbeərəˈweɪ] phr. v. адно́сіць, адво́зіць

bear down [ˌbeəˈdaʊn] phr. v. (on) кіда́цца, накі́двацца, налята́ць, напада́ць, атакава́ць

bear out [ˌbeərˈaʊt] phr. v. падтры́мліваць, падмацо́ўваць;

bear up [ˌbeərˈʌp] phr. v. трыма́цца сто́йка, не злама́цца, вы́трымаць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

схілі́ць, схілю, схіліш, схіліць; зак., каго-што.

1. Нахіліць, нагнуць. Схіліць сцягі. □ Спелае жыта схіліла каласы. Гарэцкі. Над флягай пажоўклы Лісточак паперы... Схілілі галовы Над ім піянеры. Нядзведскі. Паляўнічы стаяў каля алешыны і, упёршыся ў яе рукамі, дапамагаў схіліць дрэва ўбок. Гамолка. // на што. Нахіліўшы, апусціўшы, пакласці на што‑н.; прыхіліць да чаго‑н. [Аксеня] нават схіліла галаву на плячо хлопца, а Піліп нешта ўжо сардэчна нашэптваў ёй на вуха. Лупсякоў. // перан. Скарыць, перамагчы, зламаць. Нас не схіліць І не зламаць! Мы — Дзеці барацьбы! Багун. Народ палескі — гэта волат, яго і гора не схіліла. Дубоўка.

2. Узяць кірунак, павярнуць да якіх‑н. межаў (часавых або прасторавых). Сонца ўжо схіліла на поўдзень. Пестрак. Вунь ужо колькі часу прайшло, схіліла за поўнач, а яго [Пятра] няма і няма. С. Александровіч. // Падаць які‑н. кірунак (размове і пад.). — А Рая? — не дала .. [маці] схіліць гаворку на іншае. Карпаў.

3. перан. Залучыць на свой бок, выклікаць прыхільнасць да сябе. Бабка знае, чым прыбавіць, схіліць на свой бок малыша. Колас.

4. перан.; да чаго, на што і з інф. Пераканаць зрабіць што‑н., згадзіцца на што‑н. Схіліць да ўцёкаў. □ Прычынай, што схіліла Радзівіла прызначыць «прэзідэнтам» Саўку, была незвычайная Саўкава сіла. Гурскі.

•••

Схіліць галаву перад кім-чым — а) прызнаць сябе пераможаным. пакарыцца каму‑, чаму‑н. Для ворага ёсць у мяне порах. Я не схілю перад ім галавы. Вярцінскі. Шлях круты, але пройдзены прама, І ніхто не схіліў галавы. Прануза; б) аднесціся з пашанай да каго‑, чаго‑н., ушанаваць каго‑н. Было штось велізарнае, магутнае і захопліваючае ў гэтым імкненні цягніка, і мімаволі хацелася [Лабановічу] схіліць галаву перад геніем чалавечага розуму, атрымаўшага верх над бясконцымі адлегласцямі. Колас; в) апусціць галаву ў знак пашаны да памёршага. [Сярго:] Таварышы, нізка схіліце галовы Над прахам байца, камісара і сына. Глебка; г) пакланіцца каму‑н., павітацца з кім‑н. Іван Кузьміч пачціва схіліў сваю лысую галаву перад загадчыкам камунгаса. Каршукоў.

Схіліць калені перад кім-чым — пакарыцца, змірыцца, прызнаць чыю‑н. уладу над сабой. Гаварылі мы катам Грознай мовай агню: — Нам свабоду даў Ленін, Мы яе адстаім. І не схілім калені Зроду ні перад кім!.. Смагаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)