Мясці́цца ’ўсаджвацца’ (Бяльк., ТС), у выразе не месціцца у шкуры ’неспакойны, непаседлівы’ (Ян.). Яшчэ ст.-рус. мѣститися ’займаць месца, змяшчацца’ (XII ст.). Да ме́ста (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́сціць ’змяшчаць’ (Нас.), мясці́ць ’тс’ (ТСБМ, Др.-Падб.), ме́сціццазмяшчацца, садзіцца’ (Нас.), ’умяшчацца’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Ст.-рус. мѣстити (XII ст.), мѣститися ’тс’. Да ме́ста1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патоўпіць, ‑цца ’змясціць, -цца’ (Шат.). Балтызм. Параўн. літ. talpà ’аб’ём, ёмістасць’, лат. talpa ’памяшканне’, літ. til̃ptiзмяшчацца, уваходзіць’, tùlpinti ’даваць месца, змяшчаць’, лат. tìlpt ’тс’. Роднаснае з прасл. tъlpa/tьlpa ’натоўп’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

hiningehen* vi (s)

1) увахо́дзіць;

in den Krieg ~ разм. пайсці́ на вайну́

2) змяшча́цца, увахо́дзіць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

мясці́цца, мяшчуся, месцішся, месціцца; незак.

1. Змяшчацца, знаходзіцца, размяшчацца. Там жа, дзе пачынаўся за вясковымі платамі выган, мясціўся і будынак школы. Галавач. Пакой, у якім мясціўся сельгасаддзел, быў не так вялікі. Сабаленка. // Мець прыстанішча, жыць. У хутарскіх хатах, разам з гаспадарамі, і мясціліся палонныя з лесапільні. Чорны.

2. Займаць зручнае месца; уладкоўвацца. Хутка сястра пайшла, а хворы, крэкчучы і стогнучы, пачаў мясціцца пад коўдрай. Быкаў. Я чую, як варочаецца на паліцы жанчына, пэўне, месціцца, каб зручней было гутарыць. Галавач.

3. Умяшчацца, змяшчацца. Народ не месціцца ў хаце. Скрыган. Цеснавата калгаснаму дабру .. мясціцца ў старых будынінах. Палтаран. / Аб думках, пачуццях, перажываннях. У галаве .. [Лемеша] не месціцца, як гэта можна пайсці супраць начальства? Колас. Радасць гэткая ў сэрцы не месціцца. Бураўкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

захо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да захавацца.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Знаходзіцца, змяшчацца дзе‑н., у чым‑н. Да 1941 года чучала.. [зубра] захоўвалася ў заалагічным музеі ў Белавежы. В. Вольскі. Частка.. [ранніх твораў Бядулі] не друкавалася і захоўваецца ў рукапісным аддзеле цэнтральнай бібліятэкі Акадэміі навук Літоўскай ССР. Каваленка.

3. Зал. да захоўваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

То́ўпіць ’змяшчаць, напаўняць’ (Ласт., Гарэц.), то́ўпіцца ’збірацца групай’ (ТСБМ), ’стаяць гурбой’ (бялын., Янк. Мат.; рагач., Сл. ПЗБ), ’змяшчацца’ (Нас., Жд. 1; віл., Сл. ПЗБ), ’ісці клубамі (пра дым)’ (шальч., Сл. ПЗБ), сюды ж сто́ўпіць ’змясціць’, уто́ўпіцца ’змясціцца’ (Гарэц.), стоўпіцца (віл., LKK, 16, 190), нато́ўпіцца ’набіцца шмат людзей у памяшканне’ (Нас.). Гл. таўпіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мясці́цца

1. sich befnden*; nterkommen* vi (s) (мець прыстанішча);

2. (умяшчацца, змяшчацца) hiningehen* vi (s) (in A), Platz hben [fnden*] (in, auf, an D); pssen vt (in, auf, an D)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

знахо́дзіцца, ‑хо́джуся, ‑хо́дзішся, ‑хо́дзіцца; незак.

1. Незак. да знайсціся (у 1, 2 знач.).

2. Зал. да знаходзіць (у 1–3 знач.).

3. Змяшчацца, быць размешчаным. Цагельня знаходзіцца за гумном. Бядуля. Школа знаходзілася на другім канцы вёскі. Даніленка. // Быць у тым ці іншым стане. Знаходзіцца пад уражаннем. □ [Лагер] быў .. зыходны і апорны пункт атрада, які ўвесь час знаходзіўся ў руху. Брыль. // Быць у чыім‑н. распараджэнні, належаць каму‑н. Дзераш адкрывае вочы інжынеру на тое, што зараз, у новых умовах, калі ўлада знаходзіцца ў руках рабочых, чалавек працы стаў іншы. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тало́піцца1 ’тоўпіцца’ (Сцяшк.). Параўн. польск. дыял. tłopić się ’пхацца, ціснуцца, набівацца’, чэш. ‑těloupit se, ‑taloupit se ’ўскокваць; прарывацца’, славац. ťalúpiť sa ’брысці’, серб.-харв. тла́пити ’мроіць, трызніць’, балг. радоп. тлапу́вам ’тс’. Роднаснае тоўпіцца (гл.), далейшыя сувязі з літ. tilptiзмяшчацца’, дыял. tùlpinti ’змяшчаць, упіхваць; збіраць’, лат. tulpîtiês ’збірацца’, параўн. Брукнер, 572; Махэк₂, 639; Скок, 3, 477 (сербскае слова выводзіць з кла́пити, відаць, беспадстаўна); Дурыданаў, БЛ, 37, 3, 65–70. Гл. яшчэ таўпа і наступнае слова.

Тало́піцца2, тало́піць (талупіць) вочы ’засяроджана глядзець, пазіраць’ (Ласт.). Відаць, да папярэдняга слова, бліжэйшы адпаведнік, што тлумачыць семантыку, польск. дыял. tlopić się ’гвалтам набівацца’. Гл. уталопіцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)