знахо́дзіцца, ‑хо́джуся, ‑хо́дзішся, ‑хо́дзіцца; незак.
1. Незак. да знайсціся (у 1, 2 знач.).
2. Зал. да знаходзіць (у 1–3 знач.).
3. Змяшчацца, быць размешчаным. Цагельня знаходзіцца за гумном. Бядуля. Школа знаходзілася на другім канцы вёскі. Даніленка. // Быць у тым ці іншым стане. Знаходзіцца пад уражаннем. ▪ [Лагер] быў .. зыходны і апорны пункт атрада, які ўвесь час знаходзіўся ў руху. Брыль. // Быць у чыім‑н. распараджэнні, належаць каму‑н. Дзераш адкрывае вочы інжынеру на тое, што зараз, у новых умовах, калі ўлада знаходзіцца ў руках рабочых, чалавек працы стаў іншы. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)