Songs were heard from afar — Здалёку чу́ліся пе́сьні
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
гіе́на, ‑ы, ж.
Жывёліна сямейства драпежных млекакормячых, якая водзіцца ў гарачых краінах і корміцца пераважна мярцвячынай. Плямістая гіена. □ Дзесьці забрахала гіена, і здалёку пачуўся рык ільва.Маўр.
[Грэч. hyaina.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заблу́дны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які апынуўся дзе‑н. выпадкова; не тутэйшы, прыблудны. [На галіне] нагледзелі сабе месца адпачываць удзень ад клапатлівай стомы палявыя каршачкі і заблудныя здалёку птушкі.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДАЛЬНАЗО́РКАСЦЬ, гіперметрапія,
адхіленне ад нармальнай рэфракцыі вока, што перашкаджае выразна бачыць на блізкай адлегласці. Бывае рэфракцыйная (ад слабай пераламляльнай здольнасці аптычнай сістэмы вока) ці восевая (ад занадта кароткай пярэдне-задняй восі вока). Д. — звычайная рэфракцыя вока нованароджаных, пры росце паступова развіваецца суразмерная эметрапічная рэфракцыя вока. У дальназоркім воку прамяні святла, якія ідуць ад далёкіх і блізкіх прадметаў, перасякаюцца і збіраюцца за сятчаткай вока, таму прадметы відаць невыразна.
Адрозніваюць 3 ступені Д.: слабую, сярэднюю і высокую. Пры слабай і сярэдняй хворыя добра бачаць блізкія і далёкія прадметы, бо акамадацыйная здольнасць вока (магчымасць мяняць крывізну і таўшчыню крышталіка) добрая. На высокай ступені Д. хворыя кепска адрозніваюць прадметы здалёку і зблізку, нават з карэкцыяй. Некарэгіраваная Д. у дзяцей можа прывесці да развіцця касавокасці. Выпраўляюць Д. акулярамі з выпуклымі (збіральнымі) шкельцамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
грабе́ж, ‑бяжу, м.
Заход чужой маёмасці, звычайна з прымяненнем сілы; аграбленне. Вораг здалёку мог выпусціць стрэлы, Выскачыць зблізку з мячом ці дубінай, — Гвалт і грабеж панавалі няспынна.Бітэль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пацеміць ’заўважыць, прыкмеціць здалёку’ (Яруш.). У выніку семантычнага пераносу ў дзеяслова цяміць ’разумець’. Як і рус.тямить ’тс’, тям ’розум, памяць’, а таксама ўкр.тямити ’кеміць’ пад уплывам кеміць ’тс’. Гараеў (383); Петарсан (Аг. Arm. St., 136); Фасмер (4, 141) лічаць роднаснымі да ўсх.-слав. лексем ст.-грэч.τημελέω ’клапачуся, ахоўваю’, τημελής ’дбайны, руплівы*
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КАМБАТА́НТЫ (ад франц. combattant воін, баец),
у міжнародным праве асобы, якія ўваходзяць у склад узбр. сіл ваюючых дзяржаў і прымаюць удзел у ваен. дзеяннях. К. з’яўляюцца: асабовы склад сухапутных, ваенна-марскіх і ваенна-паветр. сіл; партызаны, асабовы склад апалчэння і добраахвотніцкіх атрадаў, калі яны маюць на чале асобу, адказную за сваіх падначаленых, пэўны, бачны здалёку знак адрознення, выконваюць у сваіх дзеяннях правілы вядзення вайны, адкрыта носяць зброю ў час ваен. сутыкнення, а таксама ў час, што папярэднічае яму; экіпажы гандл. марскіх суднаў і самалётаў грамадз. авіяцыі, калі яны пераабсталяваны ў ваенныя. Сучаснае міжнар. права разглядае ў якасці К. байцоў, якія ўдзельнічаюць у нац.-вызв. войнах. У выпадку, калі насельніцтва неакупіраванай тэрыторыі пры набліжэнні непрыяцеля не паспела сфарміравацца ў рэгулярныя часці, але бярэцца за зброю, таксама прызнаецца К. Захопленыя варожым бокам К. карыстаюцца рэжымам ваеннапалоннага. Найб. поўны прававы статус К. вызначаецца ў адпаведных міжнар. канвенцыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сённека, прысл.
Абл. Сёння. У Мінск наш здалёку, з Дашавы, прыйшоў да нас сённека газ.Машара.— Слухай... А што калі мы з табою, жонка, ды сённека ў клуб выправімся? Там жа нейкае кіно.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адліва́цца, ‑аецца; незак.
1.Незак.да адліцца.
2. Тое, што і адліваць (у 2 знач.). Ужо здалёку відаць вежы цэркваў і касцёлаў, якія золатам у небе адліваюцца.Бядуля.
3.Зал.да адліваць (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
emergent
[ɪˈmɜ:rdʒənt]
adj.
1) які́ пака́зваецца, які́ віда́ць (здалёку)
2) які́ ўздыма́ецца, які́ выныра́е (з вады́ ці і́ншае ва́дкасьці)
3) пі́льны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)