Скруціцца ‘скурчыцца, згарнуцца’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ‘пакалечыцца’ (Сцяшк. Сл.), ‘звіцца, скруціцца’ (ТС), ‘упасці мёртвым, згінуць’ (Скарбы, Варл., ТС), ‘ашалець’ (Пятк. 2, Ян., Сцяшк. Сл.), ‘кінуцца ў гулі; звязацца з дрэннай кампаніяй’ (Мат. Гом., Ян.). Да круціць (гл.) у розных значэннях.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
змарнава́ццаразм.
1. (змучыцца) von Kräften kómmen*, herúnterkommen*vi (s), erschöpft sein;
змарнава́цца ад тугі́ vor Séhnsucht vergéhen*;
2. (згінуць) verschwínden*vi (s), nicht mehr existíeren
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Ля́скавіца1 ’смерць’ (Растарг.). Да ля́скаць, ля́снуць ’згінуць’ (гл.). Аб суфіксе ‑авіца гл. Сцяцко, Афікс. наз., 82.
*Ля́скавіца2, ля́сковіца ’маланка’ (ТС) — паводле ўдараў грому — да ля́скаць (гл.). Параўн. таксама ляската́ць ’моцна грымець і бліскаць’. Не выключана магчымасць утварэння гэтай лексемы з бліскаві́ца ’маланка’ (Сл. ПЗБ) пры кантамінацыі з ля́скаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Струбі́ць ‘прагна з’есці, патраціць, змарнаваць’ (ТСБМ), ‘згубіць, знішчыць’, струбі́цца ‘згінуць, прапасці’ (ТС), ‘спаліць, знішчыць’ (ПСл), струбі́ць ‘спаліць’ (Мат. Гом.), струбы́ты ‘падзець, згубіць’ (Клім.), стру́быты экспр. ‘знішчыць’ (Сл. Брэс.). Відаць, экспрэсіўны дзеяслоў, вытворны ад трубіць (гл.) < труба; параўн. трубі́ць ‘прагна есці і піць’ (Нас.); не выключана другасная сувязь з рус.истреби́ть ‘знішчыць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ля́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1.Аднакр.да ляскаць.
2.каго і пачым. Нанесці ўдар рукой па твары, целе. Ступіўшы крок наперад, Лена раптам штосілы ляснула Віктара па шчацэ.Ваданосаў.
3.перан.Разм. Прапасці марна; загінуць, згінуць. [Рахункавод:] — Дарэмная праца — усё пойдзе ў кастрыцу.. Столькі дабра і працы ляснула! Столькі надзей!Васілевіч.Дарма немцы спраўлялі ўрачыстасць.. Чыгуначны мост .. зноў узляцеў у паветра. Ды так, што ляснуў цэлы эшалон з жывой сілай і ўзбраеннем.Сабаленка.— Скора [зімняя] дарога зусім лясне, калі мароз не падхопіцца, — зазначыў Андрэй.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скапы́ціцца, ‑пычуся, ‑пыцішся, ‑пыціцца; зак.
Разм.
1.Зак.да капыціцца.
2.перан. Памыліцца, зрабіць што‑н. няправільна. — Мы от тут акурат і баяліся скапыціцца...Шынклер.
3.перан. Паваліцца, упасці. Шчэхула як стаяў, так і скапыціўся, грымнуўшыся на падлогу.Машара.// Захварэць, злегчы. — Бачыш, не ў пару скапыціўся, — сказаў.. [дзядзька Даніла], відаць, думаючы пра тое, што праз тыдзень-два трэба будзе пачынаць сяўбу.Асіпенка.
4. Памерці, згінуць. Вядзьмар жа керхаў, керхаў ды і скапыціўся: відаць, Тодараў дручок быў мацнейшы за яго чары.Якімовіч.І дзед злуецца ды гадае, Калі скапыцяцца паны.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
след, -у, М сле́дзе, мн. сляды́, слядо́ў, м.
1. Адбітак чаго-н. (нагі, колаў і пад.) на якой-н. паверхні, знак ад дотыку.
Птушыныя сляды.
Конскі с.
Сляды кіпцюроў.
2.перан., чаго. Прыкмета, адметная рыса чаго-н.
Сляды пажару.
Сляды злачынства.
◊
Без следу — зусім бясследна знікнуць, згінуцьі пад.
Замесці сляды — знішчыць, утаіць тое, што можа быць доказам віны.
І следу не засталося — пра поўнае знікненне, адсутнасць чаго-, каго-н.
Ісці па чыіх-н. слядах — дзейнічаць, прытрымліваючыся чыйго-н. вучэння або беручы прыклад з каго-н.
Напасці начый-н.след — атрымаць звесткі, якія дапамагаюць выявіць, знайсці каго-, што-н.
Не след — не варта.
Як след — як мае быць, як трэба.
|| прым.следавы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.; спец.).
Кантрольная следавая паласа (на граніцы).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
цветы́ пропа́ли от моро́за кве́ткі прапа́лі (згі́нулі) ад маро́зу;
мно́го вре́мени у меня́ пропа́ло да́ром шмат ча́су ў мяне́ прапа́ла дарма́;
пропа́сть бе́з вести прапа́сці (згі́нуць) без ве́сткі;
◊
пиши́ пропа́ло! пішы́ прапа́ла!;
или пан, или пропа́лпогов. ці (або́) пан, ці (або́) прапа́ў;
пропади́ про́падом! згінь-прападзі́!
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Жлу́кціць1 ’запарваць бялізну’ (Нас., Сл. паўн.-зах.). Рус.дыял.смал., паўд., зах., бранск.жлу́ктить ’тс’, укр.уст.жлу́ктити ’тс’ (Грынч.), польск.żłukcić ’тс’. З літ.žlùgti ’мачыць бялізну ў шчолаку’. Літ. гл. пад жлукта1.
Жлу́кціць2, жлуктаць ’многа піць’ (ТСБМ). Рус.дыял.смал., кур., арл.жлуктить ’тс’, укр.жлу́ктити, жлукті́ти ’тс’. Перанос значэння жлукціць1 у адпаведнасці з семантычнымі адносінамі жлукта1, жлукта2. Врачу (Лекс. балтызмы, 6) параўноўвае жлу́кціць ’піць’ з літ.žlùgti ’праваліцца, згінуць’, хаця літ. семантыка не зусім суадносная з усх.-слав.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Распу́т1 ’дарога падчас ранняй вясны’: Белы сняжкі разойдуцца, / Быстры рэчкі разальюцца, / Сам к табе прыбуду / Па вялікаму распуту (Кос.). Да распу́цце (гл.) з маскулінізацыяй лексемы (не выключае, што толькі ў песенным ужыванні для захавання рытма і рыфмы) і ўзнаўленнем у сувязі з гэтым гістарычнага ‑т у корані. Параўн. рус.дыял.распу́та ’час, калі дарогі становяцца малапраезнымі; становішча дарог у такі час’.
Распу́т2 ’распуста, разбэшчанасць’ (Растарг.). Нульсуфіксальны субстантыў ад распу́тный ’разбэшчаны’ (Бяльк.), якое ўтворана ад распу́цін ’свавольнік, лайдак’ (Ян.), роспу́ціца ’распуснік’ (ТС), распу́ціцца ’згінуць (?)’ (Яшк. Мясц.).