Заціснуць, зашчаміць паміж кім‑, чым‑н. Немачка здзіўлена прышчаміла зубамі румяную ніжнюю губку і змоўкла.Брыль.Зноў сунуў руку пад вечка, ды якраз у гэты момант жанчына села на кашолку і балюча прышчаміла Сцёпку руку.Хомчанка.
•••
Прышчаміць хвосткаму — паставіць каго‑н. у цяжкае, безвыходнае становішча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
защеми́ло се́рдце (на се́рдце) зашчыме́ла сэ́рца (на сэ́рцы);
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Заске́міцца ’зажмурыцца’ (Сл. паўн.-зах.). Зваротны да *заскеміць варыянт да зашчаміць (гл. шчаміць). Семантычна сувязь празрыстая: ’заціснуць’. Захаванне е пад націскам можа тлумачыцца тым, што е < *ě, тады ск захавалася, паводле гіпотэзы Якабсона (IJSLP, 1/2, 270), перад *oi > *ě. З тым жа коранем, відаць, аскома (гл.). Фасмер, 4, 502; Праабражэнскі, 1, 662–663. У і.-е прадстаўлены розныя ступені чаргавання галоснага і розныя зычныя падаўжэнні кораня *skē̆i‑ ’рэзаць, дзяліць’. Покарны, 1, 919–922. Параўн. аскепак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
заці́снуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак.
1.каго-што. Затрымаць, зашчаміць, абхапіўшы з усіх бакоў.
З. манету ў кулаку.
З. болт у ціскі.
2.што. Шчыльна заткнуць, сціснуўшы.
З. вушы далонямі.
З. рот (таксама перан.: не даць свабодна выказацца).
3.што. Паменшыць у аб’ёме або зрабіць больш тугім, сціснуўшы.
З. вузел.
4.перан., каго-што. Абмежаваць свабоду ў чым-н., перашкодзіць развіццю, праяўленню чаго-н.
З. крытыку.
З. ініцыятыву.
5.каго. Ціскаючы, замучыць, задушыць (разм.).
З. у натоўпе.
|| незак.заціска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
1. Кусаючы, грызучы, давесці да смерці; загрызці. Воўк заеў каня.// Даняць, замучыць укусамі (пра насякомых). Камары чуць не заелі.
2.чым. З’есці што‑н., каб заглушыць непрыемны смак ад з’едзенага ці выпітага раней. Заесці лякарства цукрам. □ У часе вячэры любіў [Гендарсан] прапусціць кілішак спірту, заесці смачнай кілбасой.Чарнышэвіч.
3.перан.Разм. Замучыць, дапячы папрокамі, прыдзіркамі і пад. — А не паступлю [у інстытут], дык цяпер паеду! Каб вы мяне тут не заелі да смерці!Мехаў.//перан. Аказаць згубны ўплыў на каго‑н. Нуда заела. □ — Не, брат Янка, нельга доўга заставацца на адным месцы, бо яно цябе заесць і ашальмуе.Колас.
4.безас.Зашчаміць, перакасіць, перашкаджаючы руху. Руль заела. □ У кулямёце, відаць, нешта заела, партызан злосна стукаў кулаком па дыску.Жычка.
5.безас.Разм. Балюча крануць, глыбока ўсхваляваць. Яшчэ Валодзьку заела, што Надзя за два дні столькі грошай растранжырыш.Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заці́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.
1. Абхапіўшы з усіх бакоў, затрымаць дзе‑н., у чым‑н.; зашчаміць. Заціснуў дзед стрэльбу між ног, адрэзаў гамёлку хлеба і сала і сілкуецца.Колас.Малая рука пацягнулася недаверліва, узяла і заціснула ў жмені старую, ужо не хрусткую паперку.Брыль.//перан. Шчыльна акружыўшы, не даць дзейнічаць. [Звяно Сцяпанава] заціснула двух варожых знішчальнікаў, гнала іх наўскасяк ад возера.Алешка.
3. Сціснуўшы, паменшыць у аб’ёме; зрабіць больш тугім. Андрэй склаў трасянку ў рэзгіны, заціснуў яе.Чарнышэвіч.Сонечка прыгладзіла валасы, падправіла іх пад хустку і тужэй заціснула вузел пад барадою.Пестрак.
4.Разм. Ціскаючы, змучыць; прыдушыць. Заціснуць у натоўпе.//перан. Паставіць у крайне цяжкія абставіны; задушыць. Хай жа вам так не здаецца, Што бяда ўжо і зацісне. Знайце, ліха ператрэцца, І маланкай доля блісне.Купала.
1. Заціснуць, сціснуць з двух бакоў; зашчаміць. Ушчаміць палец. □ [Сабака] кідаўся на вароты, на шчыльныя веснічкі, і ўжо не брахаў, а сычэў, нібы яму хвост ушчамілі.Сабаленка.// Сціснуць у клюшні, ушчыпнуць. Страшны рак быў, грозны рак, Як ушчэміць — будзе знак.Колас.// Уціснуць, усунуць паміж чаго‑н. Каб дзікі звер не нішчыў пасеваў, яшчэ пры цары павялося гарадзіць ад лесу поле такім густым частаколам, што парася галаву не ўшчаміла б.Карпюк.
2.Разм. Запрэгчы. Тады Даніла Шчупак ушчаміў у аглоблі Мышака і выехаў у Луцішчы на кірмаш.Баранавых.[Бацька:] — От ушчаміў коніка і прывёз воз галля.Ракітны.А калі надышоў адвячорак і пасыпаліся фурманкі на Заброддзе, не сцярпеў Верамейчык: ушчаміў кабылу ў аглоблі і па хвасце — услед за людзьмі.Крапіва.
3.перан. Абмежаваць (чые‑н. магчымасці, правы і пад.). Ушчаміць у правах. Ушчаміць самалюбства.// Паставіць у няёмкае становішча. І змоўклі ўсе адразу ў хаце: Як адказаць? З чаго пачаці? — Ага! — Тут хлопцы падхапілі: — Цяпер і мы вас ушчамілі.Колас.
•••
Ушчаміць хвосткаму — абмежаваць свабоду дзеяння, учынкаў каго‑н.; паставіць у нязручнае або нявыгаднае становішча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)