зае́сці, -е́м, -ясі́, -е́сць; -ядзі́м, -ясце́, -яду́ць; -е́ў, -е́ла; -е́ш; -е́дзены; зак.
1. каго (што). Тое, што і загрызці.
Воўк заеў каня.
Нуда заела (перан.: замучыла). Заелі вы мяне (перан.: замучылі) сваімі прыдзіркамі ды папрокамі.
2. што чым. З’есці што-н., каб заглушыць непрыемны смак.
З. лякарства цукеркай.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Зашчаміць, перашкодзіўшы руху (разм.).
У кулямёце нешта заела.
|| незак. заяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)