Прыду́шны (прыду́шні) ’прытухлы’ (калінк., Сл. ПЗБ). Верагодна, лексікалізацыя словаспалучэння пры ду́ху ’з пахам’ або ўтварэнне па архаічнай мадэлі з прыстаўкай пры‑, што паказвае на непаўнату якасці, ад ду́шны ’затхлы’, параўн. Німчук, Давньорус., 120.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ábgestanden
a
1) за́тхлы
2) які́ вы́тхнуўся (пра віно, піва і г.д.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ту́хлы, ‑ая, ‑ае.
Пратухлы, з непрыемным пахам гніення. Тухлыя яйкі. Тухлая рыба. □ — Твой сазан тухлы, — крыкнуў Вано. — Ты яго здохлага злавіў.Самуйлёнак.//Разм.Затхлы, нясвежы (пра ваду); згорклы (пра масла). Тухлае масла. □ Падшыванцы — свіныя пастухі, забыўшы пра сваіх свіней, пра ўсё на свеце, плёскаліся ў копані, у зацвілай раскай тухлай вадзе.Мележ.// Уласцівы гніючым прадуктам (пра пах). На Рыгора панясло смуродам тухлага паветра.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гнілы́, ‑ая, ‑ое; ‑а.
1. Разбураны гніеннем; стары, збуцвелы, спарахнелы. Гнілое бервяно. Гнілы пень. Гнілыя яблыкі. □ Гнілая шалёўка не трымалася на цвіках і сыпалася ўніз спарахнелымі кавалкамі.Чорны.// Застаялы, затхлы (пра ваду, паветра і пад.). Гнілая вада. Гнілы пах. □ Ззаду застаўся доўгі і небяспечны шлях: пераправа праз гнілыя стаячыя рэкі, праз небяспечныя багны.Самуйлёнак.//перан. Хваравіты, слабы (пра чалавека). Хоць дзіцятка гніла, але бацьку міла.Прыказка.
3.перан. Састарэлы, непрыгодны, нездаровы. Гнілая тэорыя. □ Рукой пралетарскаю смелай Гнілы стары лад зруйнаваны.Купала.//узнач.наз.гніло́е, ‑ога, н. Аджытае, непрыгоднае. Мы скінеш з дарогі астаткі гнілога.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Про́мзлы ’чуць закіслы; ні салодкі, ні кіслы (пра малако)’ (полац., Нар. сл.; в.-дзв., красл., Сл. ПЗБ). З *промзглы > параўн. рус.про́мзглый ’пракіслы, прагорклы; затхлы, сапсаваны, той, які загніў’, про́мзгнуть ’псавацца, гніць, горкнуць’, мзга ’гніль, цвіль, сырое надвор’е’, мзглой, мо́зглый ’друзлы, вялы, гнілы з сярэдзіны, прэлы’. Фасмер (2, 617) на аснове параўнання з рус.мозглый (гл. прамосклы) узнаўляе праформу *мъзга. Тады, відаць, да мазго́ліць ’пэцкаць; біць’, мазгля́вы (гл.). Параўноўваецца з грэч.μύσος (з *μύδος) ’ганьба; апаганенне’, ст.-ірл.mosach ’нячысты’, н.-ням.mussig ’брудны’, лат. мн. л. mudas ’гнілыя водарасці’, літ. мн. л. músos ’цвіль’ (Міклашыч, 207; Буга, РФВ, 72, 198 і наст.). Набліжэнне да літ.mazgóti ’мыць, паласкаць’, ст.-інд.máyjati ’ён апускае’, Фасмер (там жа) лічыць менш верагодным. Параўн. мазглявы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
must
I[mʌst]1.
v.i.
му́сіць
Man must eat to live — чалаве́к му́сіць е́сьці, каб жыць
You must have that book — Ты му́сіш мець гэ́тую кні́гу
You must have heard about it — Вы напэ́ўна чу́лі пра гэ́та
2.
n.
абавя́зак -ку m., неабхо́днасьць f.
This rule is a must — Гэ́тае пра́віла абавязко́вае
3.
adj.
патрэ́бны, неабхо́дны
a must item — неабхо́дная рэч
II[mʌst]1.
n.
за́тхласьць f. (падва́льнага паве́тра); за́тхлы, гнілы́ пах
2.
v.
рабі́ць (-ца) за́тхлым
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)