ending [ˈendɪŋ] n.

1. кане́ц, заканчэ́нне;

a happy ending шчаслі́вы кане́ц

2. ling. канча́так

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

dok. nast.

= dokończenie nastąpi — заканчэнне будзе

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Лесапе́та (рэч., Мат. Гом.) — скажонае літаратурнае веласіпед. Заканчэнне аформлена паводле карэта.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Bendung, Bendigung f -, -en заканчэ́нне, сканчэ́нне; завяршэ́нне, спыне́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Vollndung f -, -en

1) заканчэ́нне, завяршэ́нне

2) даскана́ласць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

КЛА́ЎЗУЛА (ад лац. clausula заключэнне, канцоўка),

у вершаскладанні — заключныя склады вершаванага радка пасля апошняга націскнога склада, у прозе — рытмічнае заканчэнне фразы. Адзін з асн. рытмастваральных кампанентаў сілабічнага вершаскладання, сілабатанічнага вершаскладання і танічнага вершаскладання. Па колькасці складоў пасля націску адрозніваюцца К. мужчынскія (пасля націску складоў няма), жаночыя (адзін склад), дактылічныя (2 склады) і гіпердактылічныя (3 і больш складоў). Сугучныя К. ўтвараюць рыфму. У белым вершы чаргаванне К. памагае спалучэнню вершаваных радкоў у строфы. У рыторыцы — заключная ч. выступлення прамоўцы, дакладна апрацаваная ў стылістычных адносінах.

т. 8, с. 327

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прыста́кі ’прымы’ (ветк., Мат. Гом.). Да прыста́ць < стаць (гл.), хаця заканчэнне слова няяснае. Гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

даме́шка ж.

1. (дадаванне) Bimischung f -, -en, Zsatz m -es, -sätze;

2. (заканчэнне) bschließendes mrühren

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

obedient [əʊˈbi:diənt] adj. (to) паслухмя́ны, пако́рны, пако́рлівы, ціхмя́ны

your obedient servant dated ваш пако́рны слуга́ (на заканчэнне афіцыйнага ліста)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

талачы́ць, ‑лачу, ‑лочыш, ‑лочыць; незак.

Разм.

1. Талакою выконваць якую‑н. работу (вывозіць гной, вазіць бярвенне і пад.). // Адзначаць, святкаваць заканчэнне работы, якая выконвалася талакою.

2. што. Таптаць, мясіць, есці на корані (пра пасевы, траву). Конь казацкі тут ступаў І збажынку з ярынамі Талачыў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)