шаве́ц, шаўца, м.

Майстар па шыццю і рамонту абутку. Шаўцу заказчык боты заказаў І ў тэрмін да яго ў майстэрню завітаў. Корбан. — Куды ты, Андрэй? — запытала ў яго маці. — У камору. Кавалак скуры там быў. Боты трэба шаўцу занесці, няхай падладзіць, а то перады рвуцца. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПАСЛУ́ГІ,

1) віды дзейнасці, работ, якія выконваюцца на заказ і не прыводзяць да стварэння самастойнага прадукту, тавару. Гэта даброты, што прадастаўляюцца не ў выглядзе рэчаў, а ў форме дзейнасці (бытавое, камунальнае, трансп. абслугоўванне і інш.). Адрозніваюць П. матэрыяльныя, нематэрыяльныя, спажывецкія і вытворчыя. Галіны, якія ствараюць П., складаюць аснову вытв. і сац. інфраструктуры нар. гаспадаркі.

2) Дагавор, які ажыццяўляецца на аснове паслуг. У прыватнасці, агульныя палажэнні цывільнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб падрадзе дастасоўваюцца да дагавораў аказання П. сувязі, мед., вет., аўдытарскіх, кансультацыйных, інфарм., П. па навучанні, турыстычным абслугоўванні і інш. Паводле гэтых дагавораў адзін бок абавязваецца па заданні другога боку зрабіць П., а заказчык абавязваецца аплаціць іх.

т. 12, с. 165

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пастая́нны, -ая, -ае.

1. Нязменны і аднолькавы заўсёды, бесперапынны.

Прырода на Зямлі знаходзіцца ў пастаянным развіцці.

Пастаянная велічыня (у матэматыцы). П. ток (у адрозненне ад пераменнага). Пастаянная армія (армія мірнага часу). П. капітал (частка капіталу, што затрачваецца на сродкі вытворчасці і застаецца нязменнай у працэсе вытворчасці). П. заказчык у атэлье.

2. Разлічаны на доўгі тэрмін, не часовы.

Пастаянная работа.

П. жыхар.

3. Не зменлівы, цвёрды.

П. погляд на рэчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кліе́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. Непаўнапраўны грамадзянін у Старажытным Рыме, які залежаў у прававых адносінах ад свайго апекуна.

2. Той, хто карыстаецца паслугамі адваката, натарыуса, крэдытнай установы і пад. Я ўпадобіўся адвакату, якому кліенты дапаручаюць свае кроўныя інтарэсы на судзе. Бядуля.

3. Пастаянны наведвальнік, пакупнік або заказчык. Задаволіць попыт кліентаў.

[Лац. cliens, clientis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кліе́нт

(лац. cliens, -ntis)

1) пастаянны наведвальнік, пакупнік, заказчык;

2) асоба, якая карыстаецца паслугамі адваката, натарыуса і г. д.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

кліе́нт

(лац. cliens, -ntis)

1) асоба ў Стараж. Рыме, якая знаходзілася пад апякунствам патрона2 1 і выконвала ў яго карысць розныя павіннасці;

2) асоба, якая карыстаецца паслугамі адваката, натарыуса і г.д.;

3) пастаянны наведвальнік, пакупнік, заказчык.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)