заду́млівы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і задуменны. Арцём, Захаравіч любіў дачку, ціхую, задумлівую, прыгожую дзяўчыну. Шамякін. Твары людзей былі стомленыя, задумлівыя. Шчарбатаў. Высокія сосны сустрэлі Сашку ціхім, задумлівым шумам. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wistful

[ˈwɪstfəl]

adj.

1) мро́йны

2) тужлі́вы

3) журбо́тны, су́мны; марко́тна задуме́нны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

палкаво́дзец, ‑дца, м.

Камандуючы вялікімі аператыўна-стратэгічнымі вайсковымі злучэннямі, флотам і пад.; военачальнік. Вялікі рускі палкаводзец Сувораў. □ Рымскі палкаводзец у выгнанні сядзіць задуменны, схіліўшы галаву без шалома, на паваленай, засыпанай пяском калоне. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

beschulich

a

1) задуме́нны, летуце́нны

2) уту́льны, ці́хі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

кастанье́ты, ‑ньет; адз. кастаньета, ‑ы, ДМ ‑ньеце, ж.

Ударны музычны інструмент іспанцаў з дзвюх злучаных між сабой пластмасавых або драўляных пласцінак, якімі рытмічна пастукваюць, надзеўшы на пальцы. Я раптам пачуў перастук кастаньет І звон задуменны гітары. Панчанка.

[Ісп. castañetas.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

reflective

[rɪˈflektɪv]

adj.

1) які́ адбіва́е

2) задуме́нны, заду́млівы

a reflective look — заду́млівы по́зірк

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ruminant

[ˈru:mɪnənt]

1.

n.

жва́чная жывёла

2.

adj.

1) жва́чны

2) Figur. сузіра́льны, задуме́нны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

bednklich

a

1) рызыко́ўны, небяспе́чны; няпэўны

2) занепако́ены; задуме́нны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ду́мны 1, ‑ая, ‑ае.

Гіст. Звязаны з баярскай думай (гл. дума ​2). Думны дзяк. Думны я баяры.

ду́мны 2, ‑ая, ‑ае.

Задуменны, заклапочаны. Курылі, моўчкі думалі кожны пра сваё, той-сёй з дзядзькоў драмаў. Зайчык першы разбіў думную маўчанку. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заду́маны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад задумаць.

2. у знач. прым. Агорнуты думкамі; задуменны, заклапочаны. Стомлены і крыху задуманы, Паддубны прывітаўся са Сцяпанам і моўчкі цяжка сеў на пень. Пестрак. Я запяю пра жыццё маладое, Больш я не буду задуманым, сумным! Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)