уляце́цьразм (хутказабегчы ўнутр) heréinstürzen vi (s);
◊ уляце́ць у капе́йку ins Geld géhen*, j-n téuer zu stehen kómmen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
лі́тнік, ‑а, м.
Спец. Адтуліна або прыстасаванне для падводу расплаўленага металу ў ліцейную форму. Метал, здавалася, сам знаходзіў літнік, каб папасці і забегчы ў форму.Скрыган.// Частка металу, якая асталася на адлітай рэчы ў месцы ўлівання металу ў ліцейную форму. Адрэзаць літнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заско́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
1. Скокнуўшы, апынуцца дзе‑н. Мяч заскочыў за шафу.// Імкліва забегчы, заехаць, уварвецца куды‑н. [Машына] крута развярнулася на вуліцы, заскочыла на тратуар.Асіпенка.Запаліўшы маленькую люльку, стары Дзямід расказаў мне гісторыю аб тым, як на двор яго бацькі.. заскочыў неяк з Пушчы дзік.В. Вольскі.//Разм. і спец. Выйшаўшы са свайго месца, заняць няправільнае становішча, перакасіцца (пра дэталі, часткі якога‑н. механізма). Спружына заскочыла.
2.Разм. Зайсці, забегчы куды‑н. мімаходам, ненадоўга. Заскочыла ў хату Аленка, Тараса Шаўчэнку ўзяла, хустачку на плечы пакінула.Колас.
3. Выскачыць наперад, зрабіць што‑н. раней за іншых. — Няхай судзіцца, няхай судзіцца.., — заскочыў сыну наперад Даніла.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падско́чыць, -чу, -чыш, -чыць; зак.
1. Наблізіцца скачкамі.
П. да тэлефона.
2. Зрабіць рэзкі рух, скачок уверх.
П. ад радаснай навіны.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Рэзка падняцца, павялічыцца (разм.).
Падскочыла тэмпература.
Цэны падскочылі.
4. Зайсці, забегчы куды-н., да каго-н. ненадоўга (разм.).
Падскочу на хвілінку да Міколы.
|| незак.падска́кваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—3 знач.).
|| наз.падска́кванне, -я, н. (да 1—3 знач.) іпадско́к, -у, м. (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зане́сціся, ‑нясуся, ‑нясешся, ‑нясецца; ‑нясёмся, ‑несяцеся, ‑нясуцца; пр. занёсся, ‑неслася і ‑няслася, ‑неслася і ‑няслося; зак.
1. Далёка заехаць, заляцець, забегчы. Коні занесліся ў чыстае поле.
2. Апынуцца дзе‑н., перамясціўшыся па паветры. Ці то птушка бож[ая] Кінула зярно, Ці то заняслося Бураю яно.Колас.
3.перан. Далёка зайсці ў думках, марах. Занесціся думкамі ў далёкія краіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wybiec
зак. выбегчы;
wybiec naprzeciw komu — выбегчы насустрач каму;
wybiec naprzód перан.забегчы наперад
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
напе́рад, прысл. і прыназ. з Д.
1.прысл. У напрамку перад сабой; у напрамку руху.
Зрабіць крок н.
Глядзець н.
2.перан. У будучыню.
Жыццё кліча нас н.
3.прысл. Раней часу, раней за што-н. іншае (разм.).
Пахваліцца н.
4.прысл. Раней вызначанага тэрміну, авансам.
Узяць плату н.
5.у знач.выкл.Ужыв. як каманда рухацца ў напрамку перад сабой. «Н.!» — скамандаваў камбат.
6.прыназ. з Д. Выражае прасторавыя адносіны: ужыв. пры назве асобы ці прадмета, на лінію руху якіх ці ў напрамку перад якімі хто-, што-н. выходзіць, выбягае і пад.
Забегчы н. каму-небудзь.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
wdepnąć
зак.
1. улезці; увайсці;
2. do kogoзайсці, забегчыда каго;
3.разм. укляпацца, уліпнуць, ублытацца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
мета́л, ‑у, м.
Хімічна простае рэчыва або сплаў, якім уласцівы бляск, коўкасць, добрая праводнасць цеплыні і электрычнасці. Лёгкія металы. □ Халаднаваты метал быў пакрыты васковай плёнкай тавоту.Паслядовіч.Метал, здавалася, сам знаходзіў літнік, каб папасці і забегчы ў форму.Скрыган.// Пра гукі, голас, якія нагадваюць металічны звон. Смелы, магутны, з металу скованы голас аэраплана залятае ў дзедаву хату.Колас.
•••
Высакародныя металы — золата, серабро, плаціна.
Каляровыя металы — усе металы і іх сплавы, акрамя жалеза і яго сплаваў.
Невысакародныя металы — металы, якія акісляюцца, ржавеюць.
Цяжкія металы — металы з удзельнай вагой звыш 5 грамаў.
Чорныя металы — чыгун, жалеза, сталь.
[Грэч. metallon.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падваро́тня, ‑і, ж.
1. Шчыліна паміж варотамі (радзей дзвярамі) і зямлёй. Грымеў ланцугом па дроце ад свірна да хлява здаравенны рыжы сабака, які да гэтага ляжаў у хляве, зашыўшыся туды праз падваротню.Дамашэвіч.
2. Дошка, якой закрываюць гэтую шчыліну; падваротніца. Мы асцярожна выцягнулі падваротню, паўзком пралезлі ў дзірку.Жычка.
3. Праём у доме або паміж дамамі для праезду, праходу ў двор (звычайна ў шматпавярховых будынках). Забегчы ў падваротню. □ Дзіцяняты, як вераб’і, кінуліся гарохам па дварах, падваротнях.Лынькоў.Натоўп разбегся. Аставаліся купкі загнаных у падваротні, прыціснутых да зачыненых пад’ездаў людзей.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)