хрящIIм.геол. жарства́, -вы́ж.; жвір, род. жві́ру м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ПСЕФІ́ТЫ (ад грэч. psēphos дробны камень, галька),
грубаабломкавыя горныя пароды, якія складаюцца з абломкаў памерам больш за 1 мм (у папярочніку). Могуць быць абкатанымі (валуны, галька, жвір) і неабкатанымі (глыбы, друз, жарства). Адрозніваюць П. рыхлыя (галечнік, жвір) і сцэментаваныя (кангламераты, брэкчыі, гравеліты). Гл. таксама Абломкавыя горныя пароды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
żwir, ~u
м.жвір, гравій
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
szuter, ~ru
szut|er
м.жвір
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
дзяржа́к, дзержака, м.
Разм. Тое, што і дзяржанне. Жвір быў сухі, лёгкі, рыдлёўка ўразалася ў яго па самы дзяржак.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Schótterm -s, - шчэ́бень, друз, жвір
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Stéinschlagm -s шчэ́бень, жвір, друз
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КАНАШО́ЎСКАЕ РАДО́ВІШЧА ПЯСКУ́ І ЖВІРО́ВА-ПЯСЧА́НАГА МАТЭРЫЯ́ЛУ.
У Полацкім р-не Віцебскай вобл., каля в. Канашы. Пластавы паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі паазерскага ледавіка. Пяскі і жвірова-пясчаны матэрыял жаўтавата- і буравата-шэрыя, месцамі гліністыя, абжалезненыя. Жвір і галька ў пясках трапляюцца ў россыпе і ў выглядзе лінзаў і гнёздаў. Пяскі пераважна дробна- і сярэднезярністыя, палевашпатава-кварцавыя. Разведаныя запасы 9,47 млн.м³, перспектыўныя 1,13 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 3,2—27,3 м, ускрышы (торф, пяскі, супескі) 0,2—6,8 м. Пяскі і жвір прыдатныя на выраб бетону, буд. раствораў, у дарожным буд-ве.