chew

[tʃu:]

1.

v.

1) жваць, жава́ць

to chew the cud — жва́ць жва́чку

2) Figur. перажо́ўваць е́йкую спра́ву), абду́мваць, раздумо́ўваць

3) жваць таба́ку

2.

n.

1) жу́йка, жва́ка, жва́чка f.; жава́ньне n.

2) таба́ка або́ гу́мка для жава́ньня

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

су́сла 1, ‑а, н.

1. Адвар крухмалістых і цукрыстых рэчываў у стане браджэння, які ідзе на выраб піва і квасу.

2. Сок адціснутага вінаграду.

су́сла 2, ‑ы, ж.

Абл.

1. Самаробная соска або жвачка (звычайна з хлеба з цукрам), якую даюць дзіцяці. [Кастусь:] — Калі Вова прачнецца і будзе плакаць, дасцё суслу. Яна ў калысцы. Кудравец. На палічцы ляжыць распачаты бохан хлеба. Я адломваю кавалак мякіша, пачынаю жаваць, каб зрабіць суслу. Асіпенка.

2. перан. Пра папяросу, люльку і пад. Зязюльскі шпурнуў сваю суслу-папяросу. Колас. Ох і перападала Лаўрэну ад бабкі Валі за гэтыя суслы, як яна звала цыгарэты. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

траскатня́, ‑і, ж.

1. Працяжны трэск, шум, стук чаго‑н. Затым пачулася траскатня матацыкла. Брыль. Усю ноч не змаўкае ў прыбярэжных зарасніках траскатня чарацянак. Самусенка.

2. перан. Бясконцая балбатня, размовы. Я ўжо ведаў — звалі яе Раісай Пятроўнай, а дасціпныя жыхары дома, за яе лёгкі язык і траскатню, далі мянушку — Райка-балалайка. Ракітны. // Пустаслоўе. [Сітнік:] — Я не прыхільнік вершаў, бо часам у іх многа фальшу і траскатні, але адзін з іх неяк сам мне ў душу ўлез. Ермаловіч. Век жыві спакойна ды разумна. Не, не так. На сэрцы — неспакой: Пішам пра сучаснікаў мы сумна — Траскатня ці жвачка са слязой. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)