адыгра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.
1. Выйграць пасля пройгрышу; адыграць (у 1 знач.).
Каманда хацела а.
2. перан. Умела выйсці з няёмкага становішча (разм.).
А. жартам.
3. Спагнаць злосць на кім-н.
Хацелі адыграцца на нас — але не ўдалося!
|| незак. ады́грывацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. ады́грыш, -у, м. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
booby prize [ˈbu:bipraɪz] n. суцяша́льны прыз (які жартам даюць таму, хто заняў апошняе месца ў спаборніцтве або конкурсе)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
або́лтус, ‑а, м.
Разм. лаянк. Дурны чалавек; грубіян; невук. Хлопец трапіў сюды [у музычную школу] з непаразумення. І ўратавацца ад гэтага аболтуса наўрад ці можна лёгкім жартам. Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ненаро́кам ’незнарок; жартам’ (Нас.), ’праўда, на самай справе; незнарок’ (дзярж., З нар. сл.), ’незнарок, выпадкова’ (в.-дзв., Шатал., Сцяц.), ст.-бел. ненарокъ ’незнарок’ (Гарб.). Гл. наракам, нарок.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
аджартава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.
Адказаць на сур’ёзнае пытанне, патрабаванне жартам. Але тут я аджартаваўся, і калі машына пакаціла далей — забыў пра гэта і ўспомніў толькі цяпер. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДРАЖНІ́ЛКІ,
кароткія, найчасцей аднастрофныя вершаваныя творы сатыр. характару; жанр дзіцячага фальклору. У іх жартам высмейваецца «супраціўнік», яго імя, знешні выгляд, рысы характару (часам скіраваны на птушак і звяроў). Маюць генет. сувязь з даўняй традыцыяй мянушак, уласцівым фальклору нар. гумарам. Д. выразна функцыянальныя, што вызначае іх сэнс і форму. Характэрныя іх кампаненты — рэчытатыўнае скандаванне, выразны рытм, яркая рыфма, шматразовае паўтарэнне. Д. ўласцівы перавелічэнні, літота, насычанасць параўнаннямі, ужыванне дадаткаў-азначэнняў.
Публ.: Дзіцячы фальклор. Мн., 1972.
Літ.:
Барташэвіч Г.А. Вершаваныя жанры беларускага дзіцячага фальклору. Мн., 1976. С. 111—122.
т. 6, с. 193
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
усур’ёз, прысл.
Разм. Сур’ёзна, не жартам, па-дзелавому. Заняцца справай усур’ёз. □ Алег пазіраў то на старшыню, то на Навума, не зусім разумеючы, ці то яны жартуюць, ці гавораць усур’ёз. Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насур’ёз, прысл.
Разм. Сур’ёзна, не жартам. Дарафей Песенька няўцямліва зірнуў на аднаго са старэйшых калгаснікаў «Перамогі», не ведаючы яшчэ добра — жартуе ён ці гаворыць насур’ёз. Паслядовіч. // Грунтоўна, па-дзелавому. [Галілей:] — Людзі ўсё робяць насур’ёз. Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няёмкасць, ‑і, ж.
Уласцівасць няёмкага. Я яшчэ раз адчуў няёмкасць, што не меў з сабой ніякіх гасцінцаў. Ермаловіч. Мікалай зразумеў гэтае: «Эх вы» і яму зрабілася сорамна. Ён дагнаў [Насцю] і паспрабаваў згладзіць няёмкасць жартам. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мяну́шка ’назва, дадзеная чалавеку жартам, у насмешку або для канспірацыі’, брэсц. мэню́шка ’назва жывёлы’ (ТСБМ, Сцяшк., Сл. Брэс.), мяню́шка ’тс’ (навагр., Сл. ПЗБ), мяню́шкі (слуц., Мал.). Беларускае. Утворана накшталт польск. mianowisko, mianówka. Да імя (гл.). Гл. таксама Карскі, 1, 232.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)