Верая́ ’шулы, на якіх вісяць дзверы’ (БРС, Касп., Арх. Бяльк.); ’слуп, на які навешваюцца вароты’ (Гарэц.), верая́ ’тс’ (Шн.), вірая́ (Рам.), верія́ ’саха ў студні, з жураўлём’ (ДАБМ, 808). Параўн. і вары́йка ’перакладзіна, жардзіна, якой закрываюць вароты’ (Лысенка, ССП). Рус. верея́ ’касяк, слуп у дзвярах, варотах’, укр. вере́я ’вось, на якой ходзяць дзверы’, ст.-рус. верѣя, ст.-слав. верѣꙗ, славен. veréja ’дзвярны касяк’, чэш. veřeje, славац. veraj, польск. wierzeja. Прасл. *verěja (*vereja?, *verajь?, *veraja?). Параўн. слав. *vorъ ’шула, жардзіна’, *verti ’закрываць; адкрываць і да т. п.’ (гл. варо́ты) (Фасмер, 1, 298; Траўтман, 351–352). Параўн. яшчэ верая́ ’ўзгорак’ (Яшк.), якое, бясспрэчна, звязана з верая́ ’шула, слуп’ (Яшкін прыводзіць з Слаўгарадчыны верая́ ’ўзгорак; вароты з дзвюх палавін; шула, слуп’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сце́жар, стэ́жар ’укапаны высокі шост, вакол якога кладуць стог’ (Сцяшк., Янк. Мат., Сл. Брэс., Сл. ПЗБ), ’падсціл пад стог’ (Сержп. Прымхі, Сл. ПЗБ, ДАБМ, Сл. Брэс.), сцежаро́к ’тс’ (ТС), ст.-бел. стежеры, стожары ’насціл пад стог’ (Ст.-бел. лексікон). Параўн. укр. сте́жар ’тс’, сте́жір ’месца, дзе стаяць стагі’, рус. сте́жержардзіна ў стозе’ (у СРНГ адсутнічае), стараж.-рус. стежеръ ’слуп’, ’мэта’ (?), в.-луж. sćežor ’мачта’, н.-луж. sćažorжардзіна ў стозе’, славен. stežer ’крук’, харв. дыял. stežȃr ’кол, да якога прывязваюць коней на таку пры малацьбе’, балг. сте́жер ’тс’, макед. стежер ’тс’, ст.-слав. стежеръ ’слуп, апора’. Прасл. *stežerъ звязана са *stogъ, гл. стажар (Шустар-Шэўц, 1275; Бязлай, 3, 317; Фасмер, 3, 752).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пі́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

Разм. Люлька для курэння. Стары сядзеў на прызбе ў кажусе і пасмоктваў сваю піпку, якой ён ніколі не выпускаў з рота, хіба толькі тады, калі садзіўся за стол пасілкавацца або калі спаў. Колас. Банэдык ішоў шырокімі крокамі, сам доўгі, як жардзіна, з ліпкай у зубах і без шапкі. Чарнышэвіч. Дзядзька Апанас выняў з зубоў сваю неразлучную піпку, пастукаў ёю аб пазногаць вялікага пальца. Якімовіч.

[Ад фр. pope — люлька.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паківа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Кіўнуцца некалькі разоў; ківацца на працягу нейкага часу. Мікалай Пятровіч сеў. Паспрабаваў паківацца — не скрыпіць. Устаў, падняў крэсла .., прыжмураным вокам агледзеў — добра зроблена! Нядзведскі. Галасок з таямнічай загадкавасцю паківаў пальцам, сам паківаўся, і яго тонкая, як жардзіна, постаць, здавалася, вось-вось пераломіцца ў поясе. Савіцкі.

2. Разм. Пайсці ківаючыся, перавальваючыся з нагі на нагу. Увішна тэпаючы трохкутнымі лапкамі па густой, нізка пагрызенай траве, .. сытыя качкі подбегам паківаліся на выган, да рэчкі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пу́зін ’зарасць арэшніку’ (дзятл., З нар. сл.). Няясна; параўн. укр. пу́зина, якое ЕСУМ (4, 628) адсылае да півзенжардзіна, што прыціскае салому на даху або ў стозе’ (< прасл. *ро(у)огьпь, гл. вязаць, вуза). Магчыма, да апо́ўзіна ’прыстасаванне з галін або жэрдак для ўтрымання сена на стозе’ (гл.), параўн. пу́зе ’тс’ з семантычным пераносам ’звязаныя з аднаго канца дрэўцы’ > ’куст ляшчыны’. Фармальна блізкае пу́зіны ’паплёт у страсе паверх саломы’ (ЛА, 4).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кла́дка

1. Жардзіна, дошка, бервяно, па якому пераходзяць цераз рэчку, балота, гразкае, мокрае месца (БРС).

2. Месца на рэчцы, дзе мыюць бялізну (Смал.).

ур. Кла́дкі каля в. Чарсвяны Уш., ур. Закла́дкі каля в. Пасека Ст.-дар.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Сле́га, сліга́, слігаві́на ‘лага; кладзь, доўгае бервяно, якое кладуць на сохі’ (Бяльк., Касп.), сле́гі ‘рэі’ (каліна, Арх. ГУ), слёгі ‘лагі’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), слі́га ‘вясло для кіравання плытом’ (гродз., Сл. ПЗБ), ‘падваліна’ (в.-дзв., рас., Сл. ПЗБ, ЛА, 4), слюгаві́на ‘падваліна’ (брасл., Сл. ПЗБ), ‘брус, якім замацоўваюць насціл маста’ (докш., там жа), ‘лагі’ (в.-дзв., там жа). Укр. слі́гі ‘тоўстыя перакладзіны’, рус. слега́ ‘брус, жардзіна’, дан. слёга ‘тонкая доўгая жардзіна’, сляга́ ‘тонкае доўгае бервяно, рычаг’. Словы няяснага паходжання. Аўтары Сл. ПЗБ (4, 481) выводзяць ад літ. slė̃gos ‘лагі’, што, ведаць, роднаснае літ. slė́gti ‘ціснуць’, slėktis ‘прэс’, з якімі параўноўвае словы Праабражэнскі (2, 321); формы на ‑я‑ ўзводзяць да *слѧг‑ і набліжаюць да літ. sleñksnis, sleñkstis ‘парог’, гл. Фасмер, 3, 681; ЕСУМ, 5, 298. Калі прыняць за асноўнае значэнне ‘лага’, то, хутчэй за ўсё, узыходзіць да прыставачнага дзеяслова *sъ‑legti ‘пакласці побач, легці разам, упасці’, каранёвая частка якога можа мець падаўжэнне ‑e‑ > ‑ě‑, параўн. Борысь, Czak. stud., 80; Etymologie, 601 (рэканструюе прасл. *sъlěga/*sъlęga). Гл. слюга, сліж3.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ды́лда ’высокі, непаваротлівы, нязграбны чалавек’, засведчана ў Вілен., Ковен., Гродз. Мін. губ. (Нас.), ’высокі, сутулаваты’ (Шат.), ’даўгавязы чалавек’ (Бяльк.), ’высокі худы чалавек’ (Касп.); гл. і Сл. паўн.-зах.; рус. ды́лда ’тс’, таксама ’жардзіна’. Лаўчутэ (Лекс. балтызмы, 19) этымалогіі рус. слова (бел. матэрыял ніхто раней не прыводзіў) лічыць непераканаўчымі і мяркуе, што гэта запазычанне з балт. моў; параўн. літ. dìlda ’непаваротлівы, неправорны чалавек’, лат. dilda ’дылда’ (Лаўчутэ, там жа, 19–20). Гл. яшчэ агляд версій у Фасмера, 1, 558.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бі́ла, ‑а, н.

1. Унутраная ўдарная частка звана; язык.

2. Падвешаны кавалак жалезнай палосы, рэйкі, удараючы па якой падаюць сігнал. Балаканне [хлопцаў] перапыніў звон, што разлягаўся па полі з панскага двара. — Дзядзька Мікола ў біла б’е. Час на абед, — ажывіўся Сяргей. Машара.

3. Верхняя скразная жардзіна ў возе, у поручнях лесвіцы, у мосце, верхняя планка ў поручнях ложка. Намыліць кашулю не было чым, і .. [Люба] доўга церла яе рукамі. Развесіла сушыць на біле ложка. Чорны. Самая меншая, Лідачка, падымаецца на дыбачкі, каб цераз біла калыскі ўбачыць Васілька. Пальчэўскі.

4. Назва ўдарных частак прылад і машын. Біла маслабойкі. Біла трапальнай машыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пераво́рка (перэо́рка) ’разора, якая дзеліць поле на два ўчасткі’ (гом., Выг.). Да прасл. *per‑vor‑ъka, параўн. ц.-слав. прѣвора ’агароджа, вароты’, польск. przeoryna ’загароджа, перагародка ў хляве для аднаго каня’, чэш. závora ’завала, засаўка; жардзіна, перагародка (у хляве)’, славен. prévor ’сцежка на снезе; канава ўздоўж дарогі на пад’ём’, харв. prijèvor ’сцежка паміж двума ўзгоркамі’, privorac ’даліна паміж узгоркамі’. Другая ступень чаргавання прасл. *ver‑/*vьr‑/*vor‑, параўн. бел. развора, вор2 ’хлеў’ (гл.). Найбліжэйшы і.-е. адпаведнік — літ. pérvara, per̃varo ’перагон скаціны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)