прэла́т, ‑а, М ‑лаце, м.

Вышэйшая духоўная асоба (архіепіскап, епіскап, ігумен) у каталіцкай і англіканскай цэрквах.

[Ад лац. praelatus — пастаўлены над кім‑н.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узмужне́ласць, ‑і, ж.

Стан узмужнелага. Духоўная ўзмужнеласць народа. □ Акцёр [Барыс Платонаў] паказвае духоўны рост героя, яго ўзмужнеласць. Сабалеўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

місіяне́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Духоўная асоба, якая пасылаецца царквой для прапаганды свайго веравызнання сярод нехрысціянскага насельніцтва.

|| ж. місіяне́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. місіяне́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

hierarcha

м. вышэйшая духоўная асоба

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

семіна́рыя ж. семина́рия;

наста́ўніцкая с.дорев. учи́тельская семина́рия;

духо́ўная с. — духо́вная семина́рия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

духо́вный в разн. знач. духо́ўны;

духо́вные запро́сы духо́ўныя запатрабава́нні;

духо́вная бли́зость духо́ўная блі́зкасць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

му́фтый, ‑я, м.

Вышэйшая духоўная асоба ў мусульман, якая надзелена правам выносіць рашэнні па рэлігійна-юрыдычных пытаннях; тлумачальнік карана.

[Араб. mufti.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Klriker

m -s, - кле́рык, (каталі́цкая) духо́ўная асо́ба

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

іма́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Духоўны кіраўнік у мусульман.

2. Правіцель мусульманскай дзяржавы, які спалучае ў адной асобе свецкую і духоўную ўладу.

3. Духоўная асоба, якая кіруе богаслужэннем у мячэці.

|| прым. іма́мскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ключа́р, ‑а, м.

1. Уст. Той, хто захоўвае ключы ад чаго‑н.

2. Духоўная асоба (звычайна свяшчэннік), якая распараджаецца царкоўнай маёмасцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)