іма́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Духоўны кіраўнік у мусульман.

2. Правіцель мусульманскай дзяржавы, які спалучае ў адной асобе свецкую і духоўную ўладу.

3. Духоўная асоба, якая кіруе богаслужэннем у мячэці.

|| прым. іма́мскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)