дурні́ла, ‑ы, м.

Разм. лаянк. Дурань, дурніца. — Ну, хутчэй абувай, чуеш! Скакаць пойдзеш! — З табой? — Ну а што ж? Са мною! Ох ты, дурніла! Яшчэ падзякуй, што бяру! Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дуры́нда м. и ж., прост. ду́рань, -рня м., дурні́ла, -лы м., дурні́ца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

dullard

[ˈdʌlərd]

n.

тупі́ца -ы m. & f., ду́рань -ня m., дурні́ца, ну́дны чалаве́к

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

глупы́ш м.

1. разг. дурны́, -но́га м., дурні́ца, -цы ж.;

2. зоол. глупы́ш, -ша́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Недапе́ка ’дурань, дурніца’ (Яўс.), недапёка ’недавучка’ (Нас.), ’нязграбны чалавек’, недапе́клы, ’не зусім разумны’, недапе́чаны, недапячоны ’тс’ (Сл. ПЗБ), з неда- ’недастаткова’ і пячы́ (іранічна), параўн. недапе́чаны ’недапечаны; недавучаны; неразумны, дурнаваты’; магчымы ўплыў дзеяслова пячы́ся ’клапаціцца, даглядаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шаляні́ца, ‑ы, м. і ж.

1. Безразважны чалавек; дзівак. — Пусці!.. Ах!.. А няхай цябе з маладзіцаю! От шаляніца, чуць усе вантробы не вытрасла, — злаваўся нарокам Сцяпан. Крапіва.

2. Дураслівы, свавольны чалавек. А гэты Юзік-шаляніца, Малы яшчэ, зусім дурніца, Так пад нагамі і таўчэцца. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэ́сядурніца’ (Сцяц., Сцяшк. Сл.). Няясна. Напэўна, можна суаднесці з тураў. ра́ся, ро́ся ’персанаж гульні, падобнай да гульні ў квача’, у час гульні ра́сю цвеляць, дражняць. Таксама нельга выключыць уплыў расама́ха ’неахайная жанчына’ (Сл. рэг. лекс.; гл.). Параўн. яшчэ рус. ресо́ня ’неахайніца’ (перм.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

makolągwa

ж.

1. заал. канаплянка (Acanthis cannabina L.);

2. перан. дурніца; дурнічка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

goose

[gu:s]

n., pl. geese

1) гусь f.

2) informal ду́рань -ня m., дурні́ца, разява́ка -і m. & f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

dupe

[du:p]

1.

n.

1) абду́раная асо́ба

2) разява́ка -і m. & f., дурні́ца m. & f.

2.

v.t.

ашу́кваць, абду́рваць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)