Вырабленая авечая шкура. Шапка з аўчыны.//Разм. Кажух. Чуў увосень ён выццё ваўчынае, А вясной — паводак срэбны звон. Ляжа спаць, укрыецца аўчынаю, — Ад самотных дум знікае сон.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАГДАШЭ́ЎСКІ (Bogdaszewski) Ігнат (1809 — каля 1870),
польскі паэт. Скончыў Мінскую гімназію. Вучыўся ў Віленскім ун-це. Потым жыў у фальварку Антосін (цяпер в. Антосіна Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.). Выбіраўся маршалкам шляхты Мінскай губ. (1841). Аўтар паэт. зб-ка «Некалькі балад і аповесцяў» (Вільня, 1826), у якім выкарыстаў матывы бел. фальклору. Першы перакладчык на польск. мову «Гістарычных дум» К.Рылеева (Вільня, 1829). Паводле сведчання маці Ю.Славацкага, Багдашэўскі пісаў «рускія» (г. зн. беларускія) песенькі, музыку да якіх падбірала яго сястра Антаніна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАЛЬ (Kráľ) Янка (24.4.1822, г. Ліптаўскі-Мікулаш, Славакія — 23.5.1876),
славацкі паэт-рамантык. Па адукацыі юрыст. Удзельнік нац.-вызв. руху 1840-х г. Прыхільнік ідэі яднання слав. народаў. Аўтар антыфеад. («Выпадкі з Яношыкам», 1843—44), філас.-лірычнага («Драма свету», 1844—45) цыклаў вершаў, рамант. паэмы «Сын стэпу» (1846—47), шэрагу балад, дум, перайманняў нар. песень. Паэзія К. адметная выкарыстаннем рамант. гіпербалы, алегорыі, сімвалаў. Большасць яго твораў апублікавана ў 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
няра́дасны, ‑ая, ‑ае.
Пазбаўлены радасці, весялосці; сумны, журботны. У грудзях стала млосна ад нярадасных дум.Машара.// Які выклікае, прыносіць смутак, журбу. Ліда прынесла нярадасную вестку: ахову лагера, дзе знаходзіўся Мікола, узмацнілі.Федасеенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НАЦЫЯНАЛІ́СТЫ,
у Расіі ў 1908—17 група (фракцыя) дэпутатаў 3-й і 4-й Дзярж.дум (пераважна ад паўд.-зах. губерняў) аб’яднаных вялікадзярж. і манархічнай платформай. Уваходзілі буйнейшыя землеўладальнікі, царк. дзеячы, частка інтэлігенцыі і сял. дэпутатаў. Старшыня — П.М.Балашоў, лідэры — У.А.Бобрынскі, В.В.Шульгін, епіскапы Яўлогій, Мітрафан і інш. Друкаваны орган — газ. «Окраины России». Праграма — абарона самадзяржаўя і памешчыцкай уласнасці, шавінізм («Расія для рускіх»), антысемітызм, укараненне рус. культуры ў нац. ускраінах імперыі. Патрабавалі забяспечыць панаванне правасл. царквы, высоўвалі панславісцкія лозунгі. Стварылі Усерас.нац. саюз і Усерас.нац. клуб (1910). Фракцыя спыніла існаванне пасля Лют. рэвалюцыі 1917.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЗЯ́НКА Міхаіл Уладзіміравіч (21.2.1859—24.1.1924),
расійскі паліт. дзеяч, адзін з лідэраў акцябрыстаў. Скончыў Пажскі корпус у Пецярбургу. Буйны памешчык Екацярынаслаўскай губ., дзе ў 1900—06 узначальваў губ. земскую ўправу. У 1906—07 чл.Дзярж. савета. Дэп., з 1911 старшыня 3—4-й Дзярж.дум (1907—17). Падтрымліваў палітыку П.А.Сталыпіна. У гады 1-й сусв. вайны блакіраваўся з кадэтамі; быў праціўнікам Р.Я.Распуціна. У час Лют. рэвалюцыі 1917 узначаліў Часовы камітэт Дзяржаўнай думы 1917, пераканаў цара Мікалая II адрачыся ад прастола. У час грамадз. вайны знаходзіўся пры арміі ген. А.І.Дзянікіна. У 1920 эмігрыраваў у Югаславію. Аўтар мемуараў («Крушэнне імперыі», 2-е выд. 1929).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭЗУ́РА (лац. caesura рассячэнне),
пастаянная ўнутрырадковая паўза, якая дзеліць на інтанацыйна-рытмічныя часткі вершаваны радок твора, напісанага ант., сілабічным ці сілаба-танічным вершам. У ант. паэзіі прыпадала на сярэдзіну стапы. Такое размяшчэнне Ц. сустракаецца і ў сілаба-танічных вершах, аднак найчасцей яна супадае з заканчэннем стапы і слова і знаходзіцца пасля 2-й стапы ў 4- і 5-стопных вершах, пасля 3-й у 6-стопных, пасля 4-й у 7- і 8-стопных. Ц., як і клаўзула, бывае з нарашчэннем або ўсячэннем стапы. Нярэдка апошнія словы паўрадкоўяў, раздзеленых Ц., рыфмуюцца:
З шумам бораў, / ясакораў,
Ой, гаю, ой, гаю,
На жалейцы- / дабрадзейцы
Думку дум зайграю.
(Я.Купала. «На жалейцы»)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
піло́т, ‑а, М ‑лоце, м.
Той, хто водзіць самалёты або іншыя лятальныя апараты; лётчык. Плыве самалёт над зямлёй,.. І з тысячам мараў і дум На дол паглядае пілот.Броўка.Вядзе пілот над намі самалёт І радуецца працы нашай шчыра.Панчанка.
[Фр. pilote.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
САХЕ́ЛЬ (араб. — бераг, ускраіна),
прыродная вобласць у Афрыцы, пераходная зона (шыр. да 400 км) ад пустынь Сахары да саваннаў прыэкватарыяльных абласцей Афрыкі. Працягваецца з 3 на У ад Маўрытаніі і Сенегала праз Малі, Буркіна-Фасо, Нігер і Чад да Судана і Эфіопіі. Пераважаюць паўпустыні і апустыненыя саванны. Ападкаў 200—600 мм за год (пераважна летам, ад 2—3 тыдняў да 3 месяцаў), 80—90% вільгаці выпараецца. У час перыядычных катастрафічных засух (у сярэднім праз 30 гадоў) С. ператвараецца ў нежылую пустыню. У паўн. С. пераважае разрэджаная паўпустынная расліннасць (дзернавінныя злакі, хмызнякі і нізкарослыя дрэвы, гал. чынам акацыі). На Пд — калючыя рэдкалессі, пальмавыя гаі (дум, ранье), баабабы. Прычына прагрэсіруючага апустыньвання ў многіх раёнах — звядзенне дрэвавай і хмызняковай расліннасці. Качавая жывёлагадоўля, на Пд пасевы проса і арахісу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНУШЭ́ВІЧ Нічыпар Тодаравіч (14.11.1900, г. Капыль Мінскай вобл. — 18.2.1967),
бел.паэт. Брат М.Хведаровіча. Скончыў БДУ (1928). У 1917—20 настаўнічаў. У 1924—29 працаваў у газ. «Савецкая Беларусь». У 1930 рэпрэсіраваны, у 1931 сасланы на 5 гадоў у г. Вятка, працаваў у газ. «Вятская правда». У 1935 абвінавачанні зняты, рэабілітаваны ў 1960. З 1935 настаўнічаў у Маскве, з 1941 працаваў у Цюмені ў газ. «Тюменская правда». З 1947 у Мінску, працаваў у Дзярж. выд-ве Беларусі, на Бел. тэлебачанні і інш. Друкаваўся з 1923. Чл. літаб’яднання «Маладняк». У кнігах паэзіі «Дзіва» (1927), «Нясу надзею» (1962), «Гаворка дум» (1966) роздум над месцам чалавека на зямлі, тэма прыроды. Аўтар п’ес, кінааповесці. Перакладаў на бел. мову творы рус., укр. і інш. паэтаў.