Абл. Кавалак якога‑н. зламанага прадмета. [Тварыцкі] пераклаў недаломак дугі на другое плячо і рушыў далей.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАЎКУБІ́ЧНАЯ ПАРА́БАЛА, парабала Нейля,
плоская алг. крывая 3-га парадку. Ураўненне ў прамавугольных каардынатах: y = ax3/2; параметрычныя ўраўненні: х =t2, у = at3. Пункт звароту 1-га роду ў пачатку каардынат. Наз. імем англ. матэматыка У.Нейля, які вылічыў даўжыню яе дугі (1657). Матэрыяльны пункт пад уздзеяннем сілы цяжару рухаецца ўздоўж дугі П.п. з пастаяннай скорасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́КУУМНА-ДУГАВЫ́ ПЕРАПЛА́Ў,
паўторная плаўка (пераплаў) металу ў вакуумнай дугавой печы. Метал плавіцца цяплом эл.дугі і сцякае ў крышталізатар, які ахалоджваецца вадой. Вакуум ствараецца ў пячах з дапамогай вакуумных помпаў. Магутнасць эл.дугі ўстанаўліваюць такую, каб утварыць шчыльную бездэфектную макраструктуру. Пераплаўлены метал вызначаецца высокімі вязкасцю і пластычнасцю, павышанай стомленаснай трываласцю і інш. Вакуумна-дугавым спосабам пераплаўляюць сталь, сплавы на аснове нікелю, а таксама тытан, цырконій, малібдэн і інш. тугаплаўкія металы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ЛЯ (англ. mile),
пазасістэмная адзінка даўжыні ў неметрычных сістэмах адзінак. Назва паходзіць ад лац. milia passum — «тысяча крокаў». У Стараж. Рыме М. вызначалі як «тысячу падвойных крокаў узбр. воіна (легіянера)» і лічылі яе роўнай 1481 м (пазней 1483,5 м). У сярэднія вякі ў краінах Еўропы прымяняліся розныя па лікавых значэннях нац. М. (напр., старая рус. М. раўнялася 7,468 км). У навігацыі выкарыстоўваюцца: міжнародная марская М. — даўж. 1 градуса дугі зямнога сфероіда на шыраце 44,5°, прынята роўнай 1,852 км, сухапутная (статутная, законная) М. — роўная 1609,344 м і брытанскаямарская (адміралцейская) М. — роўная 1853,184 м (ужываюцца ў англамоўных краінах); экватарыяльная М. — ’даўж. 1 градуса дугі зямнога экватара, роўная 1855,1 м; геаграфічная, або нямецкая М. — даўж. 4 градусаў дугі зямнога экватара, роўная 7420,4 м і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Парня́ ’памяшканне з печчу, дзе гнуць абады, дугі’ (ТС). Да па́рыць < па́ра1 з суф. ‑ня (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 59).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дуга́, ‑і́, ДМ ‑дузе́; мн.ду́гі (зліч.2,3,4дугі́), дуг; ж.
1. Частка конскай збруі з сагнутага тонкага ствала дрэва, якая служыць для прымацавання аглобляў да хамута. Хутка Гнеды стаяў у аглоблях, пад жоўтаю кантоваю дугою.Гартны.Аднаго дня брычка са званочкам пад дугою пад’ехала да ганка пана Казіміра.Пестрак.
2. Частка акружнасці або круглаватай крывой лініі. Апісаць дугу.//узнач.прысл.дуго́й. У форме дугі, выгнутай лініі. Бровы дугой. □ Лес абгінаў сяло дугой.Шамякін.
3.Разм. Прыёмнік току на трамвайных вагонах. Ад слупа да слупа нацягнуты трасы, а да іх падвешаны правады, з якіх тралейбусныя штангі і трамвайныя дугі здымаюць ток.Жычка.
•••
Электрычная дуга; вольтава дуга — дугавы разрад паміж вугальнымі або металічнымі блізка размешчанымі электродамі.
Сагнуцца ў дугугл. сагнуцца.
Сагнуць у дугугл. сагнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лук, ‑а, м.
Ручная зброя ў выглядзе гібкай дугі, сцягнутай цецівой, для пуску стрэл. Адразу бацька падае загад: — Не плачце марна! Лук мне дайце, стрэлы!Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НОВАГЕБРЫ́ДСКІ ЖО́ЛАБ,
глыбакаводны жолаб у паўд.-ўсх.ч. Ціхага ак. Размешчаны на З і Пд ад дугі а-воў Новыя Гебрыды. Даўж. 870 км, сярэдняя шыр. 29 км, найб.глыб. 7633 м.