старажытнае прыстасаванне для кідання кап’я, якое павялічвала далёкасць палёту, сілу і меткасць кідка. Вядомы з позняга палеаліту, асабліва ў абарыгенаў Аўстраліі, Акіяніі, Амерыкі і Паўн.-Усх. Азіі. Уяўляў сабой драўляную палку ці дошку (прамавугольнай ці мечападобнай формы, шыр. 5—12 см, даўж. 30—150 см) з жалабком і ўпорам для дрэўка кап’я. Трапляліся і ў выглядзе раменнай пятлі. Паверхню К. ўпрыгожвалі разьбой, інкрустацыяй, часам фарбавалі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
shaft[ʃɑ:ft]n.
1.дрэ́ўка (дзіды); тапары́шча; агло́бля
2.lit. про́мень (святла); успы́шка (маланкі)
3.fml зло́сны вы́пад, кпі́ны, насме́шка
4.tech. вал, вось
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
бунчу́к, ‑а, м.
1.Дрэўка з шарам і конскім хвастом наверсе як знак улады ўкраінскіх і польскіх гетманаў, казацкіх атаманаў, турэцкіх пашэй.
2. Шумавы музычны інструмент у некаторых ваенных аркестрах, упрыгожаны конскім хвастом.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МО́ДФА, мадфа,
адзін з першых узораў ручной агнястрэльнай зброі, выкарыстоўвалася арабамі ў 12—13 ст. Складалася з кароткага метал. ствала (трубкі) з дном, які прымацоўваўся да доўгага дрэўка (для зручнасці ўтрымання зброі ў руках). Страляла з сошкі круглым метал. снарадам (мех. сумесь салетры, серы і вугалю). Запальванне зарада адбывалася з дула або праз запальную адтуліну з дапамогай распаленага жал. прута ці тлеючага кнота. Паводле прынцыпу М. пазней зроблены першыя артыл. гарматы — бамбарды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАТАЗА́Н (ням. Partisane ад франц. pertuisane),
кап’ё з плоскім і доўгім металічным наканечнікам, замацаваным на дрэўку даўжынёй да 2,5 м і больш. Наканечнік упрыгожвалі арнаментам, выявай герба і інш.; дрэўка размалёўвалі або абшывалі аксамітам, шоўкам і інш. У 16 ст. П. — зброя ландскнехтаў, У 17 — целаахоўнікаў пры манархах, у т. л. ў Рэчы Паспалітай. Пад назвай эспатон быў на ўзбраенні рас. арміі да пач. 19 ст.
Пратазан з выявай гербаў Рэчы Паспалітай. Каля 1700.
Зброя ў выглядзе дрэўка з вострым металічным наканечнікам. Ні разу ў жыцці Ваня не трымаў у руках ні вострай шашкі, ні пікі, нават у сядле ніколі не сядзеў.Новікаў.
пі́ка2,
гл. пікі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НАКАНЕ́ЧНІК,
1) частка ручной кідальнай зброі, якая мацавалася на канцы дрэўкадзіды, кап’я, стралы, суліцы і інш.Найб.стараж. вядомы з эпохі палеаліту, часцей трапляюцца на помніках эпох мезаліту, неаліту, бронзавага і жалезнага вякоў і ў часы сярэднявечча. Рабілі з каменю, косці, дрэва, металу; мацавалі да зброі смалой, бярозавым варам і інш. Формы і памеры Н. залежалі ад таго, у які час іх выраблялі і да якой культуры яны належалі.
2) Элемент канструкцыі гал. часткі артыл. снарада, што павышае яго баявыя ўласцівасці. Адрозніваюць Н. балістычны і бранябойны.