подобру́-поздоро́ву паку́ль цэ́лы, па до́брай во́лі, паку́ль не по́зна;
убира́йся подобру́-поздоро́ву выбіра́йся паку́ль цэ́лы (па до́брай во́лі, паку́ль не по́зна).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
до́браеср., сущ. хоро́шее; пу́тное;
◊ па-до́браму — по-хоро́шему;
чаго́ до́брага яшчэ́ — не ро́вен (ровён) час;
усяго́ до́брага! — всего́ хоро́шего!
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дужэ́цьразм. erstárken vi (s), stark wérden;
ён дужэ́е ху́тка дзя́куючы до́браму до́гляду die líebevolle Pflége lässt ihn schnell erstárken
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ІНФІЛЬТРА́ЦЫЯ (ад лац. in у, унутры + фільтрацыя),
прасочванне, пранікненне атм. і паверхневай вады ў глебу, горныя пароды і рух яе па капілярных і субкапілярных порах, шчылінах і пустотах да ўзроўню грунтавых вод. Залежыць ад магутнасці зоны аэрацыі, літалагічнага складу парод, водапранікальнасці глебы і горных парод, рэльефу, расліннасці, с.-г. асваення зямель і інш. Пачатковая форма І. — усмоктванне, калі вільгаць ідзе толькі на папаўненне водазапасаў глебы і на выпарэнне з паверхні. Далейшы рух вільгаці ў глыбіню (фільтрацыя) адбываецца толькі ў перыяды значнага і працяглага ўвільгатнення (пры моцных ліўнях, снегараставанні), калі ідзе папаўненне падземных вод. Адносіны колькасці інфільтраванай вады да сумы ападкаў (у %), што выпалі, наз. каэфіцыентам І. Яго велічыня мяняецца ад 1—3% да 25—30%. На тэр. Беларусі перавышэнне колькасці атм. ападкаў над сумарным выпарэннем спрыяе добраму інфільтрацыйнаму жыўленню падземных вод. Сярэдняя велічыня каэфіцыента І. складае 13%, найб. (да 30%) адзначаецца на Прыпяцкім Палессі пры глыбіні залягання падземных вод 1—2 м.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́гада, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Карысць, прыбытак; разлік. На аснове ўзаемнай выгады. Двайная выгада. □ [Ціток:] — Якая ж выгада, пане мой, добраму гаспадару з гэтым лесам знацца, калі б заработку ніякага не было?Лобан.
2. Тое, што і выгода (у 1, 2 знач.). [Павел Сцяпанавіч:] — Тут, дзе павінна стварыцца затока, самая выгада для гусей і качак.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спагада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каму-чаму.
1. Спачуваць, адносіцца са спагадай да гора, перажыванняў каго‑н. Больш за ўсіх спагадала Надзі Ева Аўсееўна.Машара.
2. Адносіцца добразычліва да каго‑, чаго‑н.; праяўляць літасць. Спагадаць яго бездапаможнасць. □ І хоць бабка не надта спагадала нявестцы, але на гэты раз па-добраму накрычала па яе.Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Наставіць на розум — даць разумную параду, навучыць чаму-н.добраму.
|| незак.настаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Benevolus animus maxima est cognatio
Добразычлівы чалавек ‒ самы блізкі родзіч.
Благожелательный человек ‒ самый близкий родич.
бел.Добраму скрозь добра. Добры чалавек хоць і чужы, ды лепшы за дрэннага сваяка.
рус. Добрый человек надёжнее каменного моста. Хороший друг, что брат. С доброхотом всякому в охотку.
фр. Un bon ami vaut mieux que cent parents (Добрый друг лучше ста родственников).
англ. A good friend is my nearest relation (Добрый друг ‒ мой ближайший родственник).
нем. Ein guter Freund ist mehr wert, als ein Bruder in der Ferne/als hundert Verwandte (Хороший друг более ценен, чем брат вдали/чем сто родственников).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)