1. Зрабіць больш чыстым; прывесці ў парадак. Гулка забубнілі па зямлі раптоўныя ліўні; яны то аціхалі, то наляталі зноў і ўсё абмылі, усё падчысцілі, сагналі мутнымі пераваламі з двароў і палеткаў бруд, трэскі, салому.Лужанін.Падчысціць бы.. [рэчы], падрамантаваць, дык і пайшлі б у ход.Кулакоўскі.
2. Сцерці, саскрэбці (напісанае, надрукаванае).
3.Разм. Усё дачыста, без астатку забраць, з’есці і пад. [Маці:] — А ў каморцы і мышам ужо няма чаго есці — надоечы я ўсё да апошняй крупінкі падчысціла.Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
да..., прыстаўка.
1. Надае дзеясловам значэнне а) давядзення дзеяння да поўнага завяршэння, канца; дасягнення мэты, мяжы якога‑н. дзеяння, напрыклад: даараць, дапісаць, давучыць, даварыць, дабегчы, дажыць, дабрацца, дазваніцца; б) папаўнення чаго‑н. да пэўнай меры, а таксама прыбаўкі звыш нормы, напрыклад: даліць, дасыпаць, дабавіць; в) (зчасціцамі ‑ся, ‑ца, ‑цца) адмоўнай ацэнкі вынікаў дзеяння, напрыклад: дагуляцца, даскакацца, дастукацца.
2. Утварае прыметнік са значэннем: які адбываўся раней таго, што абазначана асновай, напрыклад: дакастрычніцкі, дарэформенны, дагістарычны.
3. У спалучэнні з кароткімі якаснымі прыметнікамі ўтварае прыслоўі спосабу дзеяння, напрыклад: дагала, дабяла, дачыста, дасуха.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стрэ́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Рмн. ‑шак; ж.
1.Памянш.-ласк.да страха. Стары хлявец без падваротні, Гумно са стрэшкай пасівелай, Абросшай мохам, абапрэлай, Прыгрэбнік, хата — ўсё дачыста Казала ясна, галасіста Аб непарадку, запусценні.Колас.
2. Невялікая страха. [Дзед:] — Я ж учора тупаў каля гэтага вулля. Думаў адчыніць нават стрэшку, праверыць, ці няма там якіх навін.Якімовіч.
3. Навес (у калодзежы і пад.). Блізка ад вуліцы проці першага ганка стаяла студня са стрэшкай, зробленай з новых, жоўтых, пагабляваных сасновых цалёвак.Пташнікаў.А гаспадыні ўжо поркаліся на летняй кухні, пад стрэшкай.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Зрабіць чыстым, выдаліўшы бруд, смецце і пад. Перад касавіцай кончылася ў пограбе бульба, і стары загадаў бабам ачысціць пограб ад бруду.Брыль.Верабей ачысціў гняздо ад бруду, смецця, нанасіў свежага пуху.Пальчэўскі.// Зрабіць чыстым па саставу, вызваліць ад чужародных прымесей. Ачысціць спірт. Ачысціць паветра.//перан. Вызваліць, пазбавіць ад чаго‑н. пабочнага, непатрэбнага, шкоднага. //перан. Зрабіць чыстым у маральных адносінах. Ачысціць сумленне.
2. Зняць, абскрэбці, аблупіць. Наглядаючы за ўдалымі рухамі Маіных рук, Сцяпан прыйшоў да думкі: каб ёй падаваць рыбу на стол, то яна ачысціла б за добрых двесяцярых.Дуброўскі.
3. Прыбраць, вынесці адкуль‑н. усё лішняе, непатрэбнае. [Стафанковіч:] — Млын закідан рыштункам і плашкамі на дровы. Трэба ачысціць.Чорны.
4. Вызваліць ад прысутнасці каго‑, чаго‑н. варожага, непажаданага. Зону зноў ачысцілі ад акупантаў, у вёсках устанавілі партызанскія гарнізоны і камендатуры.Няхай.// Пакінуць што‑н., вызваліць ад сваёй прысутнасці. Пляцінскі на хвіліну прыпыніўся, спыніў за рукаў Зынгу і грозна заявіў: — Заўтра ж ачысці мне кватэру.Чорны.
5.Разм.груб. З’еўшы ўсё, дачыста, зрабіць пустым, чыстым (пасудзіну і пад.). Ачысціць талерку баршчу.
6.Разм. Абакрасці. Ачысціць кішэні. □ Патруцілі [зладзеі] сабак і ачысцілі камору і свіран.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
strip
I[strɪp]1.
v.t. stripped or (rare) stript, stripping
1) агаля́ць; разьдзява́ць дагала́
2) разьдзява́ць; здыма́ць во́пратку
3) абдзіра́ць, здыма́ць (ску́рку, кару́)
4) зьдзіра́ць; абіра́ць
to strip paper from a wall — зьдзіра́ць шпале́ры са сьцяны́
to strip fruit from a tree — абіра́ць садавіну́ з дрэ́ва
5) пустошыць
to strip a house of its furniture — вы́несьці з до́му мэ́блю
6) рабава́ць, абкрада́ць; забіра́ць
Thieves stripped the house of everything valuable — Зло́дзеі забра́лі з до́му ўсё кашто́ўнае
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
зусім, поўнасцю, цалкам, канчаткова, даастатку, спаўна, ушчэнт, дашчэнту, нашчэнт, датла, дачыста, дочыста, дарэшты, дазвання, удрузг, удрызг / пра адчыненыя дзверы, вокны: насцеж; чыста, чыста-гладка, начыста, падчыстую (разм.); суздром (абл.); дагала (перан.) □ да канца, да апошняга, да апошняй ніткі, да адказу, раз і назаўсёды, упрах, у пух і прах, у дым, у рызу, у дошку, у парашок, у корань, пад корань, да грунту, пад мятлу, на сто працэнтаў, па вушы
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)