Лізану́ць ’сцебануць, лупцануць’ (Янк., II, Маг., Нас.), лізнуць ’тс’ (беласт., Сл. паўн.-зах.), ’ударыць’ (Касп.) развілося ў выніку пераносу значэння дзеяслова лізаць (гл.) ’лёгка датыкацца’. Бел.-рус. ізалекса, параўн. пск., цвяр., смал. лизануть ’ударыць чымсьці гібкім’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

то́ркацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Раптоўна датыкацца чым‑н. да чаго‑н.; таўхацца чым‑н. у што‑н. Зініны ручкі — на маміных плячах, а носік раз-поразу цёпла торкаецца то ў адну, то ў другую маміну шчаку. Брыль. А кот трывожна мяўкаў і раз-пораз торкаўся галавою ў камень, адскакваў і зноў лез. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

до́тык, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. датыкацца — даткнуцца (у 1 знач.). Марына, як заўсёды, прагледзела .. [ведамасці], малюсенькім дотыкам рукі паправіла валасы, хоць яны ляжалі вельмі акуратна. Скрыган. Побач былі слаўныя хлопцы, .. [Андрэй] як быццам адчуваў дотык іх сяброўскіх плячэй. Шахавец.

2. Адно з пяці знешніх пачуццяў — успрыманне адчуванняў, якія ўзнікаюць пры дакрананні да чаго‑н. Непасрэдны дотык. Апасродкаваны дотык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. каго-што. Дакранацца, датыкацца да каго-, чаго-н.

Не чапай рукамі!

2. што. Браць, карыстацца (разм.).

Не чапай майго нічога.

3. каго-што. Закранаць, турбаваць каго-н.; крыўдзіць (разм.).

Не чапай яго, няхай спіць.

4. каго-што. Умешвацца ў чые-н. справы; перашкаджаць каму-н. (разм.).

Не чапай дзяцей, хай гуляюць.

5. каго-што. Знішчаць, вынішчаць; прыносіць шкоду каму-, чаму-н.

Нельга ч. птушыныя гнёзды.

6. Нападаць на каго-, што-н.

Воўк падышоў блізка, але авечак не чапаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

dotykać się

незак. kogo/czego датыкацца, дакранацца да каго/чаго;

dotykać się drzew — дакранацца да дрэў

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

bestrichen* vt

1) нама́зваць

2) афарбо́ўваць, фарбава́ць

3) датыка́цца (да чаго-н.)

4) абстрэ́льваць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

чапля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; незак.

1. за каго-што. Кранаць, датыкацца, зачэпліваючы што-н.

Кузаў машыны чапляўся за галіны.

2. за каго-што. Хапацца, трымацца за што-н.; падчэплівацца, павісаць на чым-н.

Ч. на плот.

Дзяцел чапляецца кіпцюрамі за кару.

Ч. на падножку трамвая.

3. перан., за што. Імкнуцца любым чынам утрымаць, зберагчы што-н.; выкарыстаць усе сродкі, магчымасці для дасягнення чаго-н.

Усё старое ўпарта чапляецца за жыццё.

4. перан. Прыдзірацца да каго-, чаго-н.; прыставаць да каго-н.; назаляць (разм.).

Чаго ты да мяне чапляешся?

|| наз. чапля́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

tpfen vt

1) злёгку крана́ць (што-н.), дакрана́цца, датыка́цца (да чаго-н.)

2) гл. tüpfeln

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

крана́ць

1. (датыкацца, дакранацца да каго-н., чаго-н.) berühren vt; strifen vt;

2. (зрушваць з месца) bewgen vt, in Bewgung setzen, scheben* vt; verrücken vt, verschieben* vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Ты́каць1 ‘торкаць, тыцкаць’, ‘паказваць’, ‘даваць, падсоўваць што-небудзь каму-небудзь’, ‘рабіць папрок, упікаць’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк., Мат. Гом.): не тыкай на сонцэ, бо рука отсохне (Сержп. Прык.), ‘уторкваць, утыкаць’ (ТСБМ, Нас., Федар. 6, ТС), ‘закладаць снапы ў азярод, запраўляць, запіхваць’ (калінк., люб., Сл. ПЗБ), ‘соваць’: языча, языча, куды цябе тыча (пух., З нар. сл.), тыкаць, утыкаць (нос) ‘умешвацца не ў сваю справу’ (Юрч. Фраз.), тыкаць у нос ‘рэзка ўказваць’, тыкаць пальцамі ‘адкрыта асуджаць’ (там жа), ты́кнуць ‘ткнуць, сунуць’ (Нас., ТСБМ, Некр. і Байк., ТС), тыко́ць ‘тыц’ (ТС), ст.-бел. тыкати ‘ўтыкаць; закранаць, датычыць’ (ГСБМ), ‘натыкаць’: дѣти на колье тыкахоу (XV ст., Карскі 2–3, 456). Параўн. укр. ти́кати, рус. ты́кать, стараж.-рус. тыкати ‘штурхаць’, ц.-слав. тыкати ‘калоць’; польск. tykać ‘дакранацца’, ‘кранаць’, ‘адносіцца, належаць’, ‘убіваць у зямлю’, славін. takacдатыкацца’, палаб. tåicě ‘тыкае’; н.-луж. tykaś ‘кранаць, датыкацца, штурхаць, тыкаць’, ‘падаваць’, в.-луж. tykać ‘соваць, тыкаць, утыкаць, набіваць (люльку)’, славен. tikati ‘належаць, адносіцца’, харв. tȉcati, серб. ти́цатидатыкацца’, ‘закранаць’, ‘датычыць’, балг. ти́кам ‘тыкаць, штурхаць’. Прасл. *tykatiдатыкацца’ < ‘калоць, басці’, ‘злёгку таўчы, закрануць’ суадносіцца з прасл. *tъknǫti ‘дакрануцца’ (Сной₂, 764), гл. ткаць, ткнуць; роднаснае лат. tūkaȃt, tūcît ‘мясіць, ціснуць, мяць, запіхваць, біць, грукаць’, літ. tuksė́ti ‘стукаць, грукаць, біцца (аб сэрцы)’, ст.-в.-ням. dûchen ‘ціснуць’, ст.-грэч. τύκος ‘малаток’, ‘сякера’, асец. tuǧd ‘біцца, змагацца’, ťyst, ťunst ‘запіхваць, саваць’, ‘калоць’ < і.-е. *(s)teu̯‑ ‘таўчы, біць’ і *tēu̯‑ (Каруліс, 2, 435; Фасмер, 4, 130; ЕСУМ, 5, 566; Арол, 4, 124).

Ты́каць2 разм. ‘гаварыць камусьці «ты», называць імем’ (ТСБМ, Некр. і Байк., ТС), ты́кацца ‘звяртацца на «ты»’ (ТС): ni tykajsie za mnojy, ja z taboju świniej ni paświŭ (Федар. 4). Параўн. укр. ти́кати ‘звяртацца на «ты»’, рус. ты́кать ‘тс’, польск. tykać ‘тс’, н.-луж. tykáš se ‘тс’, в.-луж. tykać ‘тс’, чэш. tykat ‘тс’, славац. tykať si ‘тс’, серб. ти́кати ‘тс’, харв. tíkati ‘тс’, славен. tikati ‘тс’. Утвораны ад займенніка 2 ас. адз. л. ты (< прасл. *ty) накшталт ням. duzen (< du ‘ты’), франц. tutuer (< tu ‘ты’) (Сной₂, 764; Фасмер, 4, 130; ЕСУМ, 5, 563; Арол, 4, 125).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)