bother

[ˈbɑ:ðər]

1.

n.

1) турбо́та f.; кло́пат -у m., даку́ка f.

2) назо́ла f. (пра чалаве́ка)

2.

v.t.

1) дакуча́ць; дуры́ць галаву́; назаля́ць, турбава́ць

2) непако́іць, хвалява́ць

3.

v.i.

турбава́цца, непако́іцца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ПІ́НСКІ АБЛАСНЫ́ ДРАМАТЫ́ЧНЫ ТЭА́ТР.

Існаваў у 1939 — чэрв. 1941 і 1946—54 у г. Пінск Брэсцкай вобл. Створаны з пераведзенага ў Пінск Заслаўскага калгасна-саўгаснага т-ра. Маст. кіраўнік П.А.Данілаў. У 1946 створаны нанава з пераведзенага ў Пінск Палескага абласнога драматычнага тэатра. Гал. рэжысёр В.В.Пацехін. Творчую пазіцыю тэатра вызначаў асветніцкі, прапагандысцкі характар. У даваен. час у рэпертуар уваходзілі творы бел., рус., замежнай класічнай драматургіі: «Партызаны» і «Хто смяецца апошнім» К.​Крапівы, «Памылка» Я.​Маўра, «Канец маскараду» У.​Стэльмаха і Ю.​Рудзько, «Жыццё кліча» У.​Біль-Белацаркоўскага, «Слава» В.​Гусева, «Машачка» А.​Афінагенава, «Сын народа» Ю.​Германа, «Гонар» Г.​Мдывані, «Без віны вінаватыя» і «На бойкім месцы» А.​Астроўскага, «Хітрыкі Скапэна» Мальера і інш. Спектаклі ставілі рэжысёры і акцёры тэатра або запрошаныя з інш. тэатраў. У 1946—54 тэатр звяртаўся да героіка-патрыятычнай тэматыкі («Канстанцін Заслонаў» А.​Маўзона, «З народам» К.​Крапівы і інш.), тэмы стваральнай працы («Пяюць жаваранкі» К.​Крапівы, «Выбачайце, калі ласка!» А.​Макаёнка, «Алазанская даліна» К.​Губарэвіча і І.​Дорскага і інш.). Адметнае месца ў тэатры займалі лепшыя ўзоры бел. драматургіі, пастаўленыя як муз.-драм. прадстаўленні: «Паўлінка» Я.​Купалы, «Пінская шляхта» В.​Дуніна-Марцінкевіча, «Несцерка» В.​Вольскага. У спектаклях шырока выкарыстоўваліся нар. абрады, песні, танцы, акцёрамі створаны каларытныя нар. характары. Ставіліся таксама п’есы М.​Горкага («Ягор Булычоў і іншыя», «Васа Жалязнова», «Апошнія»), Астроўскага («Свае людзі — паладзім», «Лес», «Беспасажніца»), М.​Гогаля («Рэвізор»).

У трупе працавалі нар. арт. Беларусі С.Бульчык, засл. артысты Беларусі Ю.​Гальперына, Л.​Гамуліна, А.​Даніловіч, В.​Окалаў, Л.​Цімафеева, М.​Цурбакоў, С.​Яворскі, А.​Яфрэменка, акцёры Ф.​Бутвілоўскі, Т.​Вольская, П.​Гвоздзеў, П.​Дакука, А.​Дашкоўскі, В.​Дземянкова, А.​Кашына, І.​Кунцэвіч, У.​Палцеўскі, А.​Ротар, В.​Сівіцкі, мастак, засл. дз. маст. Чувашыі Б.​Архангельскі і інш. Рэарганізаваны ў Магілёўскі абласны драматычны тэатр.

К.​Б.​Кузняцова.

Пінскі абласны драматычны тэатр. Сцэна са спектакля «Рэвізор».

т. 12, с. 368

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

tie1 [taɪ] n.

1. га́льштук

2. сту́жка, шнуро́к;

The dog broke its tie. Сабака сарваўся з прывязі.

3. pl. ties ву́зы, су́вязі;

family ties сяме́йныя ву́зы;

ties of friendship сябро́ўскія су́вязі

4. цяжа́р; кло́пат, даку́ка

5. sport гульня́ ўнічыю́;

The game ended in a tie. Гульня скончылася ўнічыю.

6. mus. знак лега́та

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

annoyance

[əˈnɔɪəns]

n.

1) незадаво́ленасьць, раздражнёнасьць f.

an annoyance at the delay — незадаво́ленасьць з прычы́ны затры́мкі

2) даку́ка, назо́ла f.; пры́красьць, непрые́мнасьць f.

The heavy traffic on our street is an annoyance — Вялі́кі рух на на́шай ву́ліцы мо́цна дакуча́е

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

клопат, дакука, турбота; турбацыя, турбатня, марока, важданіна, важданне, вазня, мітрэнга, амбарас (разм.); рупесак, фатыга, небыт (абл.); камень (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Назоладакука, прыкрасць, журба’, ’надакучлівая асоба’ (Нас., Яруш., Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ), назол, назольнік ’надакучлівая асоба’ (Юрч. СНС), рус. назола ’нуда, журба, смутак’, ’шкода’, ’надакучлівы чалавек’, укр. назола ’хто робіць многа турбот’. Сюды ж назаля́ць ’надаядаць, дакучаць’ (Нас., Яруш., Шн., Сл. ПЗБ, ТС), назале́лы ’надакучлівы’ (Сцяшк. Сл.), назольный ’тс’ (Яруш.), назо́йны ’надакучлівы’ (Бяльк.), а таксама выразы: у назо́лу ’на зло’ (Булг.), даваць назолу ’назаляць’ (Шн.), назоля́ць на се́рцэ (на душу) ’трывожыць у непадыходзячы час’ (ТС). Прыведзены матэрыял, асабліва апошні фразеалагічны выраз, у аснове якога ляжыць нейкае канкрэтнае значэнне, аб чым сведчыць прыназоўнікавая канструкцыя з на, дае падставы для пошукаў архаічных адпаведнікаў у іншых славянскіх мовах, параўн. макед. назољам ’пасаліць, пасыпаць нечым’ у народнай песні, запісанай Міладзінавым: «Му донесе билки чемерики / И назоли нему бело сӑрце», дзе бело сӑрце ’страўнік’ (Тошев, Струшкиот говор. Скопје, 1979, 38, 103). Параўн. іншыя дыялектныя формы: макед. zolit ’пырскаць; пасыпаць; накрапваць’ (Hendriks, The Radožda-Vevčani dialect of Macedonian. Lisse, 1976, 301), зоља, зола ’пасыпаць соллю, цукрам, парашком’ (Белић, Галички дијалекат. Београд, 1935, 213), золте (< зол те, літаральна ’золь цябе’, ужываецца як дакор, Поповски, Македонски јазик, 1959, 10, 133), балг. назоля́вам і назолвам ’пасыпаць’ (Гераў), назоля́ва ’адкладвае яйкі на прадуктах, у якіх заводзяцца чарвякі (пра муху)’ (БЕР, 1, 652), серб.-харв. наѕоје ’пра нападзенне мух’: наѕоје̏ле му̏е месо (Елезовић, Речник косовско-метохиског дијлекта, 1. Београд, 1932, 435), зоља, ѕоља ’камары’ (Павловић, Говор Јањева. Нови Сад, 1970, 179). Такім чынам, першапачатковае значэнне дзеяслова рэканструюецца як ’пасыпаць ці пакрапіць нечым з мэтай лячэння’ і фармальна звязана з прасл. *zola ’попел’ (гл. зала́), параўн.: да ми гьи позолите ръцето со пепелта, кье ми оздравеат (Младенов: Сб. Солун. София, 1934, 62); развіццё значэння да ’надаядаць, дакучаць, дапякаць’ на падставе ’раздражняць рану, уздзейнічаючы на яе пры дапамозе лекаў, зёлак’, параўн. народны выраз надаеў, як горкае зелле, што дае падставы для рэканструкцыі прасл. *zoliti ’пасыпаць (попелам, парашком і інш.)’. Агляд іншых версій: Гаўлава (Etymologica Brunencia. Praha, 1978, 34–35) рэканструюе прасл. *zoliti ’шкодзіць, мучыць’ на падставе ўсходнеславянскіх слоў і і.-е. паралеляў. Скок (3, 664): зоља ’мушка’ < zujati (гукапераймальнае). Фасмер (3, 39) аддзяляе рус. назойливый ’надаедлівы’ ад назола, выводзячы яго з зой ’шум’, падрабязны разбор гэтай версіі і спробу фармальнай і семантычнай рэканструкцыі развіцця слова гл. Шалепіна: Русские говоры Сибири. Томск, 1981, 67–69; Шустар-Шэўц указвае на паралель в.-луж. zelić (⩽ zolić) ’голасна клясці, праклінаць’ і славен. zoliti ’крычаць, шумець’, што можа сведчыць аб старажытнасці такой семантыкі (ВЯ, 1983, 46), параўн. яшчэ бел. зяліць ’тлуміць’: Зеліш ты сваімі песьнімі усю хату (Яўс.). Не выключана, што ў развіцці асобных славянскіх моў назіралася змяшэнне розных дзеясловаў, блізкіх па форме, у прыватнасці са значэннем ’пасыпаць (попелам і інш.)’ і ’крычаць, шумець’. Дарэчы, прыгатаванне лекаў у выглядзе парашкоў ці раствораў, атрыманых шляхам спальвання зёлак і іншых матэрыялаў, а таксама разбаўлення атрыманага попелу ў вадзе, з’яўляецца старажытнай практыкай народнай медыцыны (у прыватнасці, знахарства). Тым самым магчыма звязаць значэнне ’пасыпаць (попелам і інш.)’ і значэнне ’заліць лугам (бялізну і інш.)’. Што датычыць зяліць ’тлуміць’, звычайна азяліць галаву, то не выключана, што тут асноўнае значэнне не ’шумець’, а ’выклікаць стан ачмурэння, выпіўшы настоенага зелля’, пра што сведчыць і другое значэнне азяліцца ’напіцца гарэлкі’ (параўн. чортава зелле = гарэлка), азелены ’затлумлены, п’яны’ (Яўс.). Гл. зала́, зелле, заліць1, зяліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)