Разм.Дажыць да таго часу, пакуль споўніцца якое‑н. жаданне, ажыццявіцца што‑н. жаданае; дачакацца. Светлай прыждалі часіны. Пілы, сякеры бяры, На папялішчах-руінах Новыя ўстануць муры.А. Александровіч.— От ты ўжо і ўнука прыждаў, — усміхнуўся Мацвей, гледзячы брату ў твар.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́лас, ‑а і ‑у; мн. валасы, ‑оў; м.
1.‑а. Рагавое ніткападобнае валакно на скуры чалавека і жывёл. Сівы волас.//толькімн. Расліннасць на галаве чалавека; шавялюра. Селянін без шапкі з ускудлачанымі валасамі віхрам імчаўся на шпаркім кані.Колас.
2.‑у, зб. Такое валакно з конскага хваста або грывы, якое ўжываецца для розных тэхнічных патрэб. Конскі волас.
•••
Валасы (сталі) дыбарам — пра пачуццё жаху, вялікага страху, зведанага кім‑н.
Волас з галавы не ўпаў — застацца некранутым, не панесці страты; не панесці ніякага пакарання.
Волас у волас — такія падобныя адзін на аднаго, што цяжка адрозніць.
Дажыць да сівых валасоўгл.дажыць.
І на волас не заснуў — зусім, ніколькі не заснуў.
Ірваць на сабе валасыгл. ірваць 1.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РУ́ЛІС ((Rullis) Талрыд) (н. 29.12.1940, г. Вентспілс, Латвія),
латышскі перакладчык. Вучыўся ў Латв. ун-це (1959—64, 1969—72). У 1967—84 працаваў у друку, у Латв.Сав. Энцыклапедыі, у выд-ве «Ліесма». Друкуецца з 1962. Асобнымі выданнямі ў яго перакладзе выйшлі раманы і аповесці К.Чорнага «Трэцяе пакаленне» (1971), І.Пташнікава «Тартак» (1972), І.Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага» (1973), А.Кудраўца «Раданіца» (1974), В.Быкава «Сотнікаў. Абеліск. Дажыць да світання» (1976), «Жураўліны крык. Пайсці і не вярнуцца» (1984), «Знак бяды» (1986), З.Бядулі «Салавей» (1977), М.Гарэцкага «На імперыялістычнай вайне. Віленскія камунары» (1978), І.Чыгрынава «Плач перапёлкі» (1980), Я.Коласа «На ростанях» (1982), В.Казько «Суд у Слабадзе» (1982), А.Масарэнкі «На бабровых тонях» (1983), У.Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха» (1985) і інш. У перыяд. выданнях надрукаваны ў яго перакладзе творы В.Адамчыка, Быкава, Кудраўца, Я.Скрыгана, пераклаў паасобныя творы Я.Брыля, В.Віткі, В.Карамазава, В.Іпатавай, а таксама рус., укр. і літ. пісьменнікаў. Піша артыкулы пра бел. л-ру і праблемы перакладу.
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
ripe[raɪp]adj.
1. спе́лы, вы́спелы;
The apples aren’t ripe yet. Яблыкі яшчэ не выспелі.
2. вы́трыманы;
ripe cheese вы́трыманы сыр;
ripe wine вы́трыманае віно́
3. гато́вы, наспе́лы
♦
live to a ripe old ageдажы́ць да глыбо́кай ста́расці
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
erlébenvt
1) перажыва́ць, зве́дваць, спазнава́ць
2) дажыва́ць;
ich hóffe das noch zu ~ я спадзяю́ся яшчэ́дажы́ць да гэ́тага
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
attain
[əˈteɪn]
v.t.
1) дасяга́ць
to attain the age of 90 — дажы́ць да дзевяно́ста гадо́ў
2) здабыва́ць, (д)асяга́ць; дабіва́цца
to attain a goal — (д)асягну́ць мэ́ты
•
- attain to
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
пранікнёны, ‑ая, ‑ае.
1. Якому ўласціва пранікнёнасць. — Толькі дайце дажыць у здароўі, — ужо зусім недарэчы фатальна закончыла няскладную, але пранікнёную прамову Волька.Васілевіч.У свой час, у бытнасць Шчакаціхіна студэнтам, новы выкладчык Сідараў прынёс у аўдыторыю непадкупную і пранікнёную адданасць самаму масаваму і надзённаму віду мастацтва — графіцы.Ліс.
2. Праніклівы, пільны, уважлівы. — Адкуль вы, таварыш? — Чалавек уважліва паглядзеў на мяне пранікнёнымі вачыма.П. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)