сукупнасць прадметаў і сродкаў працы, якія выкарыстоўваюцца ў працэсе вытв-сці матэрыяльных даброт. Прадметы працы — усё, што апрацоўваецца і на што накіравана праца чалавека. Да іх належаць прадметы, дадзеныя непасрэдна прыродай (руда, нафта, вугаль, што здабываюцца з нетраў зямлі), а таксама сыравіна — часткова апрацаваныя прадметы (кокс, бавоўна, піламатэрыялы). Сродкі працы — рэчы, прылады, з дапамогай якіх чалавек апрацоўвае прадметы працы. Да іх належаць прылады працы (абсталяванне, машыны, прыборы, станкі), вытв. будынкі і збудаванні, дарогі, трубаправоды, каналы, сродкі перавозкі грузаў (таварныя вагоны, платформы і інш.), ёмістасці для захоўвання прадметаў працы (цыстэрны, бочкі, балоны) і інш. С.в. ствараюць рэчыўны фактар вытв-сці, з’яўляюцца састаўной часткай прадукцыйных сіл грамадства. Пад уплывам пануючых вытв. адносін С.в. ў розных фармацыях грамадска-эканамічных выступаюць у розных формах (напр., абаротныя фонды, асноўныя вытворчыя фонды).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
картагра́ма
(ад карта + -грама)
схематычная карта, на якой графічна паказаны статыстычныя дадзеныя адносна якой-н. з’явы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
полікардыягра́фія
(ад полі- + кардыяграфія)
урачэбны метад даследавання, які дае ўскосныя дадзеныя аб фазах механічнай сістэмы сэрца.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
«ВЕ́ГА»,
назва міжнароднага праекта і аўтам. міжпланетных станцый (АМС) для даследавання планеты Венера і Галея каметы. АМС «Вега-1» і «Вега-2», у аснову якіх пакладзена канструкцыя АМС «Венера», запушчаны адпаведна 15 і 21.12.1985.
З дапамогай АМС «Вега праведзены вымярэнні параметраў атмасферы Венеры, іх пасадачныя модулі ўзялі пробы грунту. Пасля гравітацыйнага павароту АМС праляцелі 6 і 9.3.1986 каля ядра каметы Галея на адлегласці 9 і 8,2 тыс.км адпаведна, перадалі на Зямлю больш за 1000 тэлевізійных здымкаў ядра каметы, а таксама дадзеныяхім. аналізу газавай і пылавой складальных каметы. Зроблены вымярэнні для дакладнага навядзення зах.-еўрап. АМС «Джота». У праекце ўдзельнічалі СССР, Аўстрыя, Балгарыя, Венгрыя, Германія, Польшча, ЗША, Францыя, Чэхаславакія.
Аўтаматычная міжпланетная станцыя «Вега»: 1 — панэлі сонечнай батарэі; 2 — радыятар-ахаладжальнік; 3 — спускальны апарат; 4 — востранакіраваная антэна; 5 — радыятар-награвальнік; 6 — блок астраарыентацыі; 7 — пралётны апарат; 8 — аўтаматычная стабілізаваная платформа з навуковай апаратурай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
антрапасацыяло́гія
(ад антрапа- + сацыялогія)
расісцкае вучэнне, якое фальсіфікуе дадзеныяантрапалогіі, разглядаючы грамадскія з’явы як залежныя ад анатама-фізіялагічных прымет.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГУ́СЕРЛЬ (Husserl) Эдмунд (8.4.1859, г. Просніц, Чэхія — 26.4.1938),
нямецкі філосаф, заснавальнік фенаменалогіі. Праф. у Гале, Гётынгене і Фрайбургу. Паводле Гусерля, філасофія не мае ніякіх адносін ні да навакольнага свету, ні да навук, што яе вывучаюць; яе прадмет — гэта толькі з’явы (феномены) свядомасці, якія разглядаюцца як адзіныя і непасрэдна дадзеныя. Гэтыя феномены ён разглядаў як абсалютныя сутнасці, што маюць усеагульнае значэнне і не залежаць ад індывід. свядомасці; асабістыя перажыванні суб’екта, яго ўспрыманне і інтуіцыя складаюць асн. крытэрый ісціны. Ідэі Гусерля сталі філас. асновай экзістэнцыялізму, паўплывалі на развіццё філас. антрапалогіі неатамізму, структуралізму, некат. навук. школ у псіхалогіі, псіхіятрыі, літ.-знаўстве, метадалогіі навукі.
Тв.:
Husserliana. Gesammelte Werke. Bd. 1—26. Den Haag, 1950—84;
Рус.Пер. — Логические исследования. Ч. 1. Пролегомены к чистой логике. СПб., 1909;
Кризис европейского человечества и философия // Вопр. философии. 1986. № 3;
Логические исследования. Т. 2, ч. 1. Исследования по феноменологии и теории познания. Исслед. V. Об интенциональных переживаниях и их «содержаниях» // Проблемы онтологии в современной буржуазной философии. Рига, 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКУ́ЛІЧ (імя невядома),
бел. пісьменнік-палеміст 1-й трэці 17 ст. Належаў да уніяцкага брацтва Св. Тройцы ў Вільні. У 1630 выдаў у Святатроіцкай друкарні «Сняданак віленскім брацкім схізматыкам...», напісаны адразу пасля Львоўскага сабора 1629. У ім М. адлюстраваў складаную рэліг.-дзярж. сітуацыю ў 1-й трэці 17 ст., калі «грэчаскае» набажэнства Русі было падзелена на тры часткі (віленскія і кіеўскія русіны грэч. абраду, што падпарадкоўваліся канстанцінопальскаму патрыярху, русіны, якія знаходзіліся ў адзінстве з рымска-каталіцкім касцёлам, — рымскаму папу). М. лічыў, што ўсе правы і прывілеі, дадзеныя праваслаўным у папярэднім стагоддзі, законна належаць уніятам, а тыя, хто прызнае духоўную ўладу канстанцінопальскага патрыярха, знаходзяцца па-за законам у дзяржаве. Правасл. выданні, у т. л. творы М.Сматрыцкага і Л.Карповіча, лічыў ератычнымі; сцвярджаў, што яны спрыялі бунтам і непаслушэнству прастакоў, што з-за іх быў забіты уніяцкі архіепіскап І.Кунцэвіч, прыняў пакутніцкую смерць прапаведнік А.Граковіч. На старонках «Сняданка...» шмат біягр. звестак пра тагачасных пісьменнікаў, нетрадыц. трактоўкі гіст. падзей у дзяржаве.
Літ.:
Кароткі У.Г. ...І памёр, і ўваскрос // ЛІМ. 2001. 5 кастр.