доброжела́тель добразычлі́вец, -лі́ўца, м., дабрадзе́й, -дзе́я м., дабрачы́нец, -нца м.; (сторонник) прыхі́льнік, -ка м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
philanthropist
[fɪˈlænӨrəpɪst]
n.
філянтро́п -а, дабрадзе́й -я, дабрачы́нец -ца m.; філянтро́пка f., дабрадзе́йка, дабрачы́нка f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
штодзе́нь, прысл.
Кожны дзень; з дня ў дзень. Штодзень смаліць пякучае сонца; душнае гарачае паветра, напоўненае пылам, сціскае грудзі.Дуброўскі.[Анэта] па-ранейшаму штодзень хадзіла на работу і ўкладвала ў яе ўсё сваё старанне і ўменне.Чарнышэвіч.Дождж, я верыў, дабрадзей, І чакаў яго штодзень.Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дурма́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., каго-што.
Туманіць, кружыць галаву; ап’яняць. Галаву дурманіць густы пах лесу.Мележ.Дурманілі ядловец і смала, І клейкія альховыя пупышкі.Грахоўскі.//перан.Разм. Атупляць розум, свядомасць. І той ці іншы дабрадзей На свой манер пускаў туману, Сябе, другіх яшчэ дурманіў.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
sponsor
[ˈspɑ:nsər]1.
n.
1) паруча́льнік -а, апяку́н апекуна́m.
2) спо́нсар -а, дабрадзе́й -я m.
3) хро́сны ба́цька, хро́сная ма́ці
2.
v.t.
падтры́мваць (асаблі́ва грашы́ма)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Зло́дзей ’той, хто крадзе’. Рус.злоде́й ’ліхадзей, злачынец’, укр.зло́дій ’злодзей’, польск.złodziej ’тс’, уст. ’злачынца’, в.-луж.дыял.złodźij, н.-луж.złoźej ’злодзей, злачынец’, чэш.zloděj ’злодзей’, славац.zlodej ’злодзей, несумленны чалавек’, славен.zlȏdẹj ’злы; чорт’, балг.злодѐй ’злачынец’, макед.злодеј ’тс’. Ст.-слав.зълодѣи ’злачынец’. Ст.-рус.зълодѣи, злодѣй (1076 г.) ’злачынец’, ’вораг’. Прасл.zъlo‑dějь — складанае слова ад zъlo (гл. зло) і dějati (гл. дзея і інш.); параўн. злачынец, чарадзей, дабрадзей. Шанскі, 2, З, 94; Фасмер, 2, 99. Націск у бел., верагодна, пад польск. уплывам, як і канкрэтызацыя значэння.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПТАЛАМЕ́І (грэч. Ptolemaioi),
Лагіды, грэка-македонская дынастыя цароў эліністычнага Егіпта ў 3—1 ст. да н.э.Найб. значныя прадстаўнікі: П. I Сатэр («выратавальнік»; каля 366—283 да н.э.), цар у 305—283 да н.э. Адзін з палкаводцаў Аляксандра Македонскага. З 323 да н.э. сатрап. Ператварыў Егіпет у арганізаваную і цэнтралізаваную дзяржаву. Пры ім сталіца Александрыя стала гасп. і духоўным цэнтрам Егіпта (засн.Александрыйскі мусеян, б-ку). Аўтар гісторыі паходаў Аляксандра Македонскага (не захавалася). П. II Філадэльф («які любіць сястру»; 308—246 да н.э.), цар у 285—246 да н.э. Стварыў моцны флот, далучыў шэраг тэр., умацаваў паліт. і эканам. становішча Егіпта. У адпаведнасці з егіп. традыцыямі ўзяў шлюб з уласнай сястрой. П. III Евергет («дабрадзей»; каля 284—221 да н.э.), цар у 246—221 да н.э. Пры ім Егіпет дасягнуў найб. памераў і валодаў найвыш. аўтарытэтам сярод эліністычных дзяржаў. У час праўлення П. VI Філаметара («які любіць маці»), цара ў 180—145 да н.э., пачаліся працяглыя дынастычныя войны. Пры яго пераемніках Егіпет (з 168 да н.э.) трапіў пад рым. ўплыў.
Стаўленік Рыма П. XI Аляксандр II [80 да н.э.] забіты паўстаўшымі александрыйцамі. П. XII Філапатар Новы Дыяніс [80—51 да н.э.] вярнуўся на прастол з дапамогай рым. легіянераў. Цэзар падтрымаў Клеапатру VII у барацьбе за трон з яе братам і мужам П. XIV. У 30 да н.э. праўленне П. скончылася, Егіпет стаў рым. правінцыяй.
Літ.:
Кравчук А. Закат Птолемеев: Пер. с пол. М., 1973;
Бенгтсон Г. Правители эпохи эллинизма: Пер. с нем. М., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
знайсці́ся, знайдуся, знойдзешся, знойдзецца; пр. знайшоўся, ‑шлася, ‑лося; зак.
1. Аказацца выяўленым у выніку пошукаў; адшукацца (пра каго‑, што‑н. згубленае, страчанае і пад.). Добра, што знайшоўся нарэшце Тол[еў] брат, але ж яна, Валя, па-ранейшаму гэтак жа непакоіцца за Толю, як і яго родны брат.Якімовіч.[Люба] стала чуць у сабе патрэбу быць блізка да Рыльскага, быццам тут знайшлося тое, чаго яна апошні час шукала сярод людзей.Чорны.
2. Аказацца ў наяўнасці, выявіцца. Пры раненым не знайшлося дакументаў.Васілевіч.У атрадзе знайшліся танкісты з былых акружэнцаў, і машыну ўключылі ў спіс партызанскага ўзбраення.Шчарбатаў.//Іран. Аб’явіцца, заявіцца. Барыс злёгку паціснуў плячамі: бач, дабрадзей знайшоўся.М. Ткачоў.
3. Сцяміць, зразумець, што трэба рабіць, сказаць і пад. — Не ўмею танцаваць, — нарэшце знайшоўся я, каб што-небудзь адказаць у сваё апраўданне.Гамолка./ззайм. «што» узнач.злучальнагаслова. [Лявон] разгубіўся і не знайшоўся адразу, што адказаць.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
убо́р, ‑у, м.
Убранне, адзенне; строі. Часам гаспадыні бывае лепш. Тады яна злазіць з печы, адкрывае каваныя скрыні, выцягвае адтуль свае уборы.Асіпенка.[Сяргей з Таняй] спыніліся каля палаткі з дзявочымі ўборамі.Машара.Выходзіць Домна Іванаўна — маці паэта, вясковая кабета ў простым чысценькім уборы.С. Александровіч.// Адзенне, убранне, прызначанае на якія‑н. пэўныя акалічнасці. Шлюбныя уборы. □ Усе леснікі былі ўжо ў зборы, у лепшым стражніцкім уборы: У новых куртках са шнурамі, А на грудзінах са знакамі.Колас.// Тое, што і галаўны ўбор. Дождж, я верыў, дабрадзей, І чакаў яго штодзень. Дачакаўся І — на двор, З галавы здымаю ўбор.Калачынскі.// Якое‑н. упрыгожанне або дадатак да ўбрання чаго‑н. Хоць гаспадар і ўздыхнуў па ім [кані], ды зняў сядло з уборам залатым.Дубоўка.// Пра тое, што ўпрыгожвае сабою што‑н. (лісце, снег, іней і пад.). Бярозы былі ў прыгожым уборы, на ветры трапяталася зялёнае, з ружовым адценнем лісце.Гурскі.Пахіліліся галіны пад белым уборам.Лынькоў.Мне на плечы ніцыя акацыі Сыплюць свой пялёсткавы ўбор.Шымук.
•••
Галаўны ўбор — агульная назва рэчаў, якія надзяваюцца на галаву (шапкі, капелюшы і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)