Мазы́рка ’бочка для дабра, збожжа’ (браг., Мат. Гом.). Відавочна, ад назвы горада Мазыр. Гэта бочка павінна была чымсьці адрознівацца ад немазырскіх.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баславі́ць ’зычыць дабра, шчасця’, баславе́ння, баслаўлёны (КЭС, лаг.). Скарачэнне (гаплалогія, алегра-форма) з благаславі́ць. Таксама скарачэннем з’яўляецца і форма бласлаўля́ць ’благаслаўляць’ (Гарэц.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

награ́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., чаго.

Прысвоіць грабяжом многа чаго‑н. Награбіць рознага дабра. Награбіць грошай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Разм. Прыдбаць вялікую колькасць чаго‑н. Надбаць дабра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагрэ́бціся, -грабу́ся, -грабе́шся, -грабе́цца; -грабёмся, -грабяце́ся, -грабу́цца; нагро́бся, -грэ́блася і -грабла́ся, -грэ́блася і -грабло́ся; -грабі́ся; зак. (разм.).

1. Многа нагрэбці, стаміцца, грабучы.

Н. за дзень.

2. перан. Прысвоіць, нахапаць чаго-н. чужога ў вялікай колькасці.

Н. чужога дабра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

незычлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Які не зычыць дабра людзям, праяўляе непрыязнасць, непрыхільнасць да каго‑, чаго‑н. Незычлівая крытыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЗАРААСТРЫ́ЗМ,

рэлігія, якая была пашырана ў старажытнасці і раннім сярэдневякоўі ў Іране, Афганістане, Сярэдняй Азіі, Азербайджане, краінах Б. і Сярэдняга Усходу; захавалася ў парсаў Індыі і гебраў у Іране. Назва ад імя прарока Заратуштры (Зараастра). Свяшчэнны канон З. — «Авеста». Асн. прынцыпы: вера ў адзінага бога Ахурамазда; проціпастаўленне 2 спрадвечных пачаткаў — дабра і зла, барацьба паміж якімі складае змест сусв. працэсу; вера ў канчатковую перамогу дабра; шанаванне агню; забарона закапвання памерлых у зямлю. Ідэйныя канцэпцыі З. мелі ўплыў на фарміраванне маніхейства, мітраізму, іудаізму, хрысц. ерасей паўлікіян і катараў.

т. 6, с. 535

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

добра... (а таксама дабра...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «добры», напрыклад: добраахвотны, добразычлівы, добрасардэчны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пабо́рнік, ‑а, м.

Заўзяты прыхільнік, абаронца каго‑, чаго‑н. Жывая слава пераможцам бою, Паборнікам і праўды і дабра. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагрэ́бці, -грабу́, -грабе́ш, -грабе́; -грабём, -грабяце́, -грабу́ць; нагро́б, -грэ́бла і -грабла́, -грэ́бла і -грабло́; -грабі́; -грэ́бены; зак., што і чаго.

1. Зграбаючы, сабраць нейкую колькасць.

Н. сена.

Н. лісця.

2. перан. Прысвойваючы, сабраць вялікую колькасць чаго-н.

Н. чужога дабра.

|| незак. награба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)